БЕЛ Ł РУС

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай

25.01.2026 / 20:38

Nashaniva.com

«Будзе дзень, калі Беларусь будзе ў Еўропе разам з намі ўсімі і будзе менавіта так, як людзі ў Беларусі заслугоўваюць».

Фота: V_Zelenskiy_official / Telegram

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі пасля памятных мерапрыемстваў у Вільні ў гонар паўстанцаў 1863‑1864 гадоў яшчэ раз згадаў Беларусь.

«Дзякую Літве за тое, што мы ўсе сёння вось так былі разам: украінцы, літоўцы, палякі. І сёння з намі былі прадстаўнікі каманды вольнай Беларусі, і гэта кажа ўсім даволі ясна, што будзе дзень, калі Беларусь будзе ў Еўропе разам з намі ўсімі і будзе менавіта так, як людзі ў Беларусі заслугоўваюць.

Мы ўсе павінны быць эфектыўнымі ў супрацоўніцтве — у абароне нашага суверэнітэту, нашых народаў — усе ў нашай частцы Еўропы і ўсе ў Еўропе. Усе мы ведаем, што для гэтага патрэбна», — сказаў Зяленскі.

Дагэтуль у прамове ў Кафедральным касцёле ён адзначаў, што «беламу шпіцу Лукашэнкі пакінута больш правоў, чым народу Беларусі». «Быў шанс у 2020 годзе гэта змяніць — і яшчэ будзе такі шанс», — выказаў спадзеў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Наўседа, Наўроцкі, Зяленскі і Ціханоўская ўсклалі кветкі ў памяць аб паўстанцах

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі

Наўседа: Веру, што аднойчы перамогуць і дэмакратычныя сілы нашых суседзяў — беларусаў

Каментары да артыкула