БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных спраў Украіны дэталі прызначэння новага спецпасланніка ў Беларусі

26.01.2026 / 15:46

Nashaniva.com

Падчас урачыстасцяў у Вільні (Літва) з нагоды гадавіны паўстання 1863—1864 гадоў адбылася асобная размова лідаркі беларускіх дэмакратычных сілаў Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных спраў Украіны Андрэем Сібігам. Пра гэта «Белсату» распавёў дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.

Chris J Ratcliffe Bloomberg via Getty Images

«Таксама вельмі пазітыўная добрая камунікацыя. Зараз знаходзімся таксама ў кантакце з ім, з ягонай камандай, з камандай прэзідэнта [Украіны]», — адзначыў Дзяніс Кучынскі.

Паводле яго, сярод іншага з Андрэем Сібігам былі абмеркаваныя дэталі прызначэння новага спецпрадстаўніка Украіны па Беларусі.

Пасада спецпрадстаўніка Украіны ў пытаннях Беларусі застаецца вакантнай з моманту адстаўкі ў лютым 2025 года Ігара Кізіма. Прызначэнне пераемніка на гэтую пасаду абмяркоўвалася таксама падчас першай двухбаковай сустрэчы Святланы Ціханоўскай і Уладзіміра Зяленскага, што адбылася ў Вільні 25 студзеня.

Чытайце таксама:

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай

Наўседа, Наўроцкі, Зяленскі і Ціханоўская ўсклалі кветкі ў памяць аб паўстанцах

Каментары да артыкула