БЕЛ Ł РУС

Расіяне ўдарылі шахедамі па пасажырскім цягніку ў Харкаўскай вобласці

27.01.2026 / 18:43

Nashaniva.com

У Харкаўскай вобласці Расія ўдарыла беспілотнікамі па пасажырскім цягніку «Барвінкава — Львоў — Чоп». Па словах віцэ-прэм’ера Украіны Аляксея Кулебы, атака была здзейснена трыма БПЛА тыпу Shahed. Удары былі нанесеныя перад цеплавозам і па пасажырскім вагоне, у выніку чаго ў вагоне ўзнік пажар.

Фота: t.me/OleksiiKuleba

У цягніку знаходзіўся 291 чалавек. Пасажыраў эвакуявалі максімальна хутка. На гэты момант два чалавекі атрымалі раненні — іх вывелі члены цягніковай брыгады і перадалі хуткай дапамозе. Абодва пацярпелыя шпіталізаваныя.

Віцэ-прэм’ер Украіны адзначыў, што ўдар па пасажырскім цягніку — гэта прамы акт расійскага тэрору супраць мірных грамадзян, без якой-небудзь вайсковай цэлі.

Чытайце таксама:

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі

Герасімаў аб’явіў аб захопе горада Купянск-Вузлавы, да якога расійскае войска нават не падышло

У Харкаве шахеды ўдарылі па жылых дамах: 14 параненых, сярод іх — цяжарная жанчына і дзіця

Расіяне нанеслі ракетны ўдар па крытычнай інфраструктуры Харкава

Каментары да артыкула