Шпіца ў Слуцку скралі для таго, каб не было сумна іншаму сабаку
Напрыканцы мінулага года ў Слуцку ахвярай злачынства стаў хатні гадаванец. 31 снежня каля 13‑й гадзіны жанчына каля гандлёвага цэнтра «Маяк» таемна выкрала памеранскага шпіца, які належаў мясцовай жыхарцы. Цяпер у міліцыі знайшлі зладзейку і высветлілі, навошта яна гэта зрабіла.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Высветлілася, што 44‑гадовая жанчына са Слуцка, якая нідзе не працуе, забрала сабаку, будучы ў момант крадзяжу п’янай.
Жанчына растлумачыла свой учынак жаданнем знайсці кампанію свайму сабаку, бо таму, маўляў, дома сумна.
У выніку шпіца вярнулі законнай гаспадыні.
Чытайце таксама:
Ці патрэбна вашаму сабаку цёплае адзенне ў маразы?
У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару