Усяго патроху11

Ці патрэбна вашаму сабаку цёплае адзенне ў маразы?

З прыходам халадоў многія ўладальнікі стараюцца ўцяпліць сваіх гадаванцаў перад выгулам. Але ці сапраўды сабакам патрэбна дадатковае адзенне? Выданне The Washington Post звярнулася па адказ да спецыяліста.

Фота: Vecteezy

Сваімі парадамі па доглядзе гадаванцаў у зімовы перыяд падзялілася спецыяліст па ўнутраных хваробах сабак і катоў з Універсітэта Мінесоты (ЗША) Ліндсі Меркель.

Каму холад не страшны, а каму патрэбна абарона?

Паводле слоў эксперта, актыўныя сабакі сярэдніх і буйных памераў з густой поўсцю звычайна не маюць патрэбы ў дадатковым адзенні, калі яны не знаходзяцца на марозе даўжэй за паўгадзіны. Аднак сітуацыя змяняецца, калі гаворка ідзе пра маленькіх сабак або прадстаўнікоў парод з кароткай поўсцю. Напрыклад, уіпеты (невялікія англійскія барзыя) могуць пачаць дрыжаць ад холаду ўжо пры тэмпературы +15°C. Калі ж слупок тэрмометра апускаецца ніжэй за нуль, абарона можа спатрэбіцца любой невялікай або маларухомай жывёле.

Галоўныя прыкметы таго, што ваш сабака змерз — гэта дрыжыкі, пастукванне зубамі, спробы скруціцца ў клубок або жаданне схавацца пад коўдру. Як адзначае спецыяліст, калі жывёла дрыжыць некалькі гадзін запар, яна страчвае здольнасць сагравацца самастойна з-за стомы, што можа прывесці да гіпатэрміі.

Як лепш за ўсё сагрэць сабаку?

Многія ўладальнікі памылкова лічаць, што ваўняны світар — найлепшае выйсце. Насамрэч сабакі страчваюць цяпло ў асноўным праз падушкі лап і аголеную частку жывата. Закрытая спіна мала дапамагае ў сапраўдны мароз. Больш за тое, у вільготнае надвор'е звычайнае адзенне з тканіны можа нават нашкодзіць: яно ўбірае вільгаць і не дазваляе сабаку эфектыўна атрасацца, што толькі паскарае ахаладжэнне арганізма.

«Калі ваша мэта — сагрэць сабаку, выбірайце воданепранікальную куртку, якая закрывае жывот», — раіць Ліндсі Меркель.

Фота: Vecteezy

Лапы — галоўны прыярытэт

Калі вы сур'ёзна занепакоены камфортам гадаванца, Меркель рэкамендуе набыць спецыяльныя воданепранікальныя боцікі.

Для тых сабак, якія катэгарычна адмаўляюцца насіць абутак, спецыяліст прапануе скарыстацца вопытам пагоншчыкаў сабачых запрэжак — націраць лапы спецыяльным воскам ці бальзамам. Гэта стварае воданепранікальны бар'ер, які прадухіляе абмаражэнне, не дае лапам прыліпаць да лёду.

Воск і боты таксама не дапускаюць пападання на лапы солі і пяску, якімі пасыпаюць вуліцы. Соль можа выклікаць сухасць, расколіны і раздражненне падушачак.

Калі пад рукой няма спецыяльнага воску, можа дапамагчы нават звычайны вазелін.

Што рабіць, калі хочацца адзець гадаванца?

Калі на вуліцы суха, а вы проста хочаце пацешыць сябе і людзей, няма нічога дрэннага ў тым, каб апрануць сабаку ў модную куртку ці нават шапку. Сёння існуюць мадэлі на любы густ: ад функцыянальных камізэлек з кішэнямі для павадкоў і мячыкаў да камуфляжных бронекамізэлек для службовых сабак.

Фота: Vecteezy

Галоўнае — памятаць, што камфорт жывёлы важнейшы за прыгажосць. Калі сабака адчувае сябе няўтульна ў адзенні, лепш абмежавацца масажам лап з выкарыстаннем ахоўнага воску перад выхадам на вуліцу.

Каментары1

  • Сабака
    29.01.2026
    Ён забыўся на хворых і старых сабак. У выпадку артрыту ці спандылёзу ветэрынары раяць насіць цёплую ці воданепранікальную папону. Незалежна ад віда поўсці.

Цяпер чытаюць

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Усе навіны →
Усе навіны

З Каардынацыйнай рады выйшаў Блок Пракоп’ева і Ягорава15

Ціханоўская: Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку4

У кіно па-беларуску пакажуць другую частку «Валадара пярсцёнкаў»

Лосік расказаў, праз якія пакуты прайшоў музыка Tor Band Яўген Бурло4

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода таму, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць