Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Бабарыкам
3 лютага адбылася працоўная сустрэча Святланы Ціханоўскай і былога палітвязня Віктара Бабарыкі, паведаміла прэс-служба Ціханоўскай. Гэта іх першая асабістая сустрэча пасля вызвалення Бабарыкі з калоніі 13 снежня мінулага года.
Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай
Перад пачаткам працоўнай часткі сустрэчы Святлана і Віктар мелі асабістую размову.
Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай
Пасля гэтага, як паведамляецца, адбылося абмеркаванне актуальнага парадку дня, магчымых крокаў для розных актараў дэмакратычных сілаў, а таксама падыходаў да фармавання агульнага бачання будучыні Беларусі — такога, у якое змогуць паверыць і беларусы ўнутры краіны і за яе межамі, і міжнародныя партнёры.
Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай
Таксама абмяркоўваліся пытанні стратэгіі дзеянняў дэмакратычных сілаў.
Чытайце таксама:
Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м
Віктар Бабарыка адказаў на завочныя пытанні Мікіты Мелказёрава
Бабарыка аднавіў свой акаўнт у фэйсбуку з 22 тысячамі падпісчыкаў