Грамадства2828

Віктар Бабарыка адказаў на завочныя пытанні Мікіты Мелказёрава

Два гады таму, у відэа, знятым да 60‑годдзя тады зняволенага палітыка Віктара Бабарыкі, аўтар відэаканала «Жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў сфармуляваў тры пытанні да яго. Сёння, на саракавіны з дня смерці Мікіты Мелказёрава, Бабарыка апублікаваў у фэйсбуку свае адказы на тыя пытанні.

Віктар Бабарыка на прэс-канферэнцыі 14 снежня 2025 года, на другі дзень пасля вызвалення. Фота: Maksym Kishka Anadolu via Getty Images

— Наколькі лёгка ці цяжка захаваць веру ў людзей?

— Захаваць веру ў людзей лёгка, калі ты разумееш, што ў любых абставінах і асяроддзі, дзе б ты ні апынуўся, і дзе вакол цябе не вельмі добрыя і прыемныя людзі, колькасць гэтых людзей мізэрная. У параўнанні з той колькасцю, з якой табе пашанцавала сустракацца ў жыцці.

— Наколькі лёгка ці цяжка захаваць веру ў Беларусь?

— Захаваць веру ў Беларусь таксама лёгка, таму што для мяне Беларусь — гэта беларусы. А яны, у сваёй большасці, шчырыя, добрыя і неабыякавыя да іншых людзей. І гэта нягледзячы на тое, што сёння за гэтую дабрыню і павагу многія з іх праходзяць праз катаванні.

— Наколькі лёгка ці цяжка не зламацца?

— Не зламацца цяжэй. Таму што калі ты не ведаеш нічога аб тым, як выглядае свет і як ён да цябе ставіцца, калі табе кажуць, што ты нікому не патрэбны і ўсе пра цябе забылі, калі аб гэтым сведчыць усё наўкола, то гэтыя не фізічныя, а псіхалагічныя катаванні вельмі непрыемныя. Аднак адзіны сродак пераадолець гэта — разуменне, што ведаць — не заўсёды важна. Большую ролю мае вера ў тое, пра што я адказаў у першых двух пытаннях.

37‑гадовы вядоўца папулярнага ютуб-канала «Жыццё-маліна» Мікіта Мелказёраў нечакана памёр у ноч з 20 на 21 снежня 2025 года.

Каментары28

  • Ыван
    29.01.2026
    Знаете, Виктор, ... а нам уже не надо.
  • Жора
    29.01.2026
    Калі няма адказу на пытанне "Чый крым?", можа хоць на тысячу іншых адказваць. Нецікава. І як толькі немцы яго прыгрэлі? Выслалі б да Орбана.
  • Брайль
    29.01.2026
    Žvir , гэта не лірыка. Гэта людскасць. І ты не беларус, беларусы не хамло з александрыі.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць