БЕЛ Ł РУС

Іранскія катары хацелі ўзяць на абардаж амерыканскі танкер

3.02.2026 / 22:58

Nashaniva.com

Раніцай 3 лютага ў Армузскім праліве шэсць узброеных іранскіх катараў наблізіліся да танкера Stena Imperative, які ішоў пад сцягам ЗША. Паводле крыніц Reuters, маракі з катараў запатрабавалі, каб судна спыніла рух і падрыхтавалася да абардажу, аднак танкер павялічыў хуткасць і працягнуў шлях. Пазней яго суправаджаў амерыканскі вайсковы карабель.

Танкер Stena Imperative. Здымак ілюстрацыйны. Фота: vesselfinder.com

Іранскія ўлады сцвярджаюць, што танкер нібыта зайшоў у тэрытарыяльныя воды Ірана і пакінуў іх пасля папярэджання без інцыдэнтаў, але Reuters адзначае, што судна ў іранскія воды не ўваходзіла.

У той жа дзень амерыканскі знішчальнік F-35 збіў іранскі беспілотнік, які накіроўваўся да авіяносца ЗША Abraham Lincoln у Аравійскім моры, паведамляе Bloomberg. У Цэнтральным камандаванні ЗША заявілі, што гэта было зроблена ў мэтах самаабароны, бо дрон небяспечна збліжаўся з караблём і меў незразумелыя намеры.

На фоне гэтых інцыдэнтаў ЗША і Іран рыхтуюцца да перамоў аб іранскай ядзернай праграме, запланаваных на 6 лютага. Іран прапануе перанесці сустрэчу са Стамбула ў Аман. Раней у Вашынгтоне не выключалі магчымасць вайсковага ўдару па Іране, аднак прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што з Тэгеранам ідуць сур’ёзныя перамовы і далейшыя рашэнні будуць залежаць ад іх вынікаў.

Чытайце таксама:

Абараніць Ізраіль і арабскіх саюзнікаў. ЗША не ўдараць па Іране, пакуль не залатаюць дзіркі ў СПА

Трамп сцягнуў да берагоў Ірана магутную армаду, і цяпер вырашае, што з ёю рабіць

Саудаўская Аравія непублічна падтрымала магчымы ўдар ЗША па Іране

«Час заканчваецца». Трамп пагражае Ірану новымі ўдарамі

Трамп выставіў Ірану ультыматум на фоне набліжэння да яго берагоў «вялізнай армады»

Каментары да артыкула