БЕЛ Ł РУС

Бабарыка запосціў змагарскую гарэлку з «Пагоняй» і бел-чырвона-белай стужкай

3.02.2026 / 23:16

Nashaniva.com

Такім чынам былы палітвязень праілюстраваў прыемную сустрэчу з паплечнікамі і аднадумцамі.

«Учора я сустракаўся з людзьмі, якія:

— у 2020 годзе дапамагалі мне і ўсім нам працаваць у штабе, «у палях» і на мітынгах;

— былі вымушаныя ўцякаць з краіны;

— прайшлі праз усе беды і пакуты на пачатковым этапе адаптацыі ў выгнанні;

— дагэтуль не змаглі вырашыць усіх бытавых і іншых праблем для сябе, сваіх дзяцей і блізкіх;

— працягваюць сутыкацца з цяжкасцямі жыцця ў чужой краіне,

і ўсё ж не страцілі надзеі, засталіся верныя сваёй сістэме каштоўнасцяў, не расчараваліся ні ў сабе, ні ў беларусах.

Яны не толькі самі змагаюцца за сябе і свае сем’і — яны дапамагаюць рабіць гэта іншым. І размова з імі для мяне даражэйшая за ўсе іншыя размовы на розных узроўнях. Дзякуй ім і ўсім тым, хто робіць тое самае», — напісаў Віктар Бабарыка ў фэйсбуку.

Чытайце таксама:

Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Бабарыкам

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Віктар Бабарыка адказаў на завочныя пытанні Мікіты Мелказёрава

Бабарыка аднавіў свой акаўнт у фэйсбуку з 22 тысячамі падпісчыкаў

Каментары да артыкула