БЕЛ Ł РУС

Мінчанка выратавала лебедзя, якога дзяўблі вароны на Камсамольскім возеры

5.02.2026 / 21:56

Nashaniva.com

5 лютага на Камсамольскім возеры ў Мінску неабыякавая гараджанка выратавала лебедзя, які стаў ахвярай нападу варон. Птушку, якая знаходзілася ў вадзе, даставілі на бераг, пасля чаго ёй аказалі неабходную дапамогу, піша «Звязда».

Інцыдэнт адбыўся на лёдзе, дзе вароны пачалі дзяўбці аслабленага лебедзя. Жанчына, якая праходзіла міма, не засталася абыякавай і самастойна дастала птушку з вады.

На дапамогу ёй аператыўна прыйшлі работнікі камунальнай службы, якія дапамаглі перанесці лебедзя на выратавальную станцыю «Камсамольскае возера».

На станцыі незвычайнага пацыента адагрэлі, напаілі і накармілі. А пасля супрацоўнікі станцыі звязаліся са спецыялістамі з прыродаахоўнай установы «Сірын».

Новы падапечны паводзіў сябе актыўна: шыпеў на ратавальнікаў і нават ушчыпнуў вадалаза за руку.

Чытайце таксама:

У маразы птушкам патрэбна наша падтрымка. Як іх правільна карміць

Пад Брэстам людзі ад душы ратавалі лебедзяў, высякаючы на сажалцы лёд. Але карысць ад гэтага сумнеўная

«Найлепшае ў жыцці — бачыць, як узлятаюць ці ўцякаюць тыя, каму мы дапамаглі». Беларуска расказала, як ратуе дзікіх жывёл

Каментары да артыкула