Грамадства22

Пад Брэстам людзі ад душы ратавалі лебедзяў, высякаючы на сажалцы лёд. Але карысць ад гэтага сумнеўная

Нядаўна многіх у сацыяльных сетках кранула гісторыя пра «выратаванне» лебедзяў каля Брэста, але сітуацыя выклікала сур’ёзныя пытанні ў спецыялістаў. Выданне BGMedia разабралася, што ў гэтай сітуацыі не так адназначна.

У сярэдзіне студзеня жыхары Бреста і навакольных вёсак выйшлі на лёд сажалкі ў вёсцы Кавярдзякі, каб уручную прасячы палонку для птушак, якія зімавалі на вадаёме. Відэа з людзьмі, што некалькі гадзін у мароз і вецер ламалі лёд, хутка разышлося па інтэрнэце і атрымала шмат слоў падзякі.

Аднак ужо на наступны дзень высветлілася, што сажалка зноў замерзла, а лебедзяў усё ж давялося адлоўліваць і перавозіць у спецыяльны прытулак да вясны. У каментарыях пад відэа з’явіліся сумневы: людзі пісалі, што пры моцных маразах такі вадаём замярзае за ноч і прабіваць лёд кожны дзень — бессэнсоўна. Іншыя адзначалі, што птушкі павінны самі адлятаць у больш прыдатныя месцы, а не заставацца на дробных сажалках.

Журналісты BGmedia звярнуліся па тлумачэнні да спецыяліста экалагічнай інфалініі «Зялёны тэлефон». Эксперт растлумачыў, што ў Беларусі амаль няма вадаёмаў, якія не замярзаюць: зімой дробныя азёры і сажалкі пакрываюцца лёдам цалкам, а вадаплаўныя птушкі звычайна пералятаюць на буйныя рэкі або вялікія азёры з хуткай плынню, дзе ёсць вада і корм. Лебедзі і качкі здольныя за суткі пераадольваць сотні кіламетраў, таму мароз для іх не з’яўляецца непераадольнай перашкодай.

Па словах спецыяліста, сажалка ў Кавярдзяках занадта маленькая і не прыстасаваная для зімоўкі птушак. А пастаяннае ламанне лёду на ёй можа нашкодзіць не толькі птушкам, але і ўсяму жывому ў вадаёме. Лёд зімой выконвае ролю «цеплавой коўдры»: пад ім захоўваецца стабільная тэмпература. Калі ж зняць лёд цалкам, рэзкі перапад тэмператур можа прывесці да гібелі рыбы, малюскаў і іншых арганізмаў, якія, дарэчы, з’яўляюцца часткай кармавой базы для тых жа лебедзяў.

Лебедзі з качкамі на Мухаўцы. Фота: «Любимый Брест»

Таксама эксперт адзначыў, што лебедзь-шыпун, які, хутчэй за ўсё, зімаваў на гэтым вадаёме, ужо даўно не з’яўляецца рэдкім відам, а лебедзь-клікун у Беларусі ў асноўным сустракаецца падчас міграцый. Таму ўмяшанне чалавека ў гэтай сітуацыі не было неабходным.

Дапамога птушкам сапраўды патрэбная толькі ў асобных выпадках — калі яны відавочна хворыя, параненыя, не рухаюцца, пакрытыя лёдам або паводзяць сябе ненатуральна. У такіх сітуацыях варта паведамляць у службы Мінпрыроды, МНС, міліцыю або мясцовыя органы ўлады. Самавольны ж адлоў птушак з’яўляецца парушэннем закона і караецца штрафам.

Што да падкормкі, то яна дапушчальная толькі пры моцных маразах і ў месцах масавага збору птушак. Карміць іх хлебам, тлустай або салёнай ежай нельга — найлепш падыходзяць зерне, птушыны камбікорм і сырая ды вараная гародніна.

На думку спецыяліста, для саміх лебедзяў гэтая гісторыя, хутчэй за ўсё, не будзе мець сур’ёзных наступстваў — яны вернуцца вясной або знойдуць іншае месца. А вось для людзей гэта сітуацыя — нагода задумацца: добрыя намеры без разумення прыродных працэсаў часам могуць прынесці больш шкоды, чым карысці.

Каментары2

  • бабруйчанін
    25.01.2026
    Абыякавасць у падобнай сітуацыі горш чым ніабазнанасць
  • #
    25.01.2026
    бабруйчанін , вот про что нужно писать НН, чтобы сделать нашу Беларусь лучше, а не собирать новости о том, что Федя в Мухосранске пописал в подъезде, а Малгожата в Кракове вырастила дерево, на котором пирожные растут.

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?4

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

«З мяне нічога не возьмеш, а людзі пацярпелі». Пара пенсіянераў другі год не можа выпісаць з мінскай кватэры шматдзетную сям'ю эмігрантаў9

Беларус, узяты ў палон украінцамі, звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай закінуць за яго слоўца перад Пуціным2

Праваслаўнага блогера, «героя СВА», пасадзілі на 15 гадоў за згвалтаванне чацвёртакласніцы8

У Нарвегіі сына кронпрынцэсы затрымалі перад судом па справе аб сэксуальным гвалце. А сама прынцэса сябравала з Эпштэйнам5

Беларусы заўважылі на небе адразу чатыры Месяцы ФОТАФАКТ1

Ізраільская авіякампанія, якая заяўляла пра аднаўленне палётаў у Мінск, перадумала гэта рабіць5

У гурта Relikt выйшаў новы альбом Ramantyzm1

Каму верыць: прагнозам ці свайму тэрмометру? Спыталі ў адмыслоўца3

Беларускія навукоўцы аднавілі аблічча дзяўчыны, якая жыла пад Мінскам 500 гадоў таму. Вось як яна выглядала19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?4

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць