Джэй Дзі Вэнс прыляцеў на Алімпіяду ў Мілан з флотам з 14 самалётаў і картэжам з 100 аўтамабіляў
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс ужо другі дзень знаходзіцца ў Мілане, дзе сёння стартуюць зімовыя Алімпійскія гульні.
Джэй Дзі пасля прызямлення ў Мілане з жонкай Ушай, дачкой Мірабель і сынам Вівекам. Фота: Kevin Lamarque — Pool/Getty Images
Вэнс прыбыў у Італію з дэлегацыяй, для якой задзейнічалі адразу 14 самалётаў і каля 100 аўтамабіляў. Адзін самалёт вёз прадукты, два — браняваныя машыны, астатнія даставілі супрацоўнікаў, ахову і членаў афіцыйнага суправаджэння, піша Bild.
Штаб Вэнса і дзяржаўнага сакратара ЗША Марка Рубіа, які таксама прыляцеў у Мілан, размясціўся ў гатэлі Sheraton. Гатэль цалкам перакрылі, побач паставілі чорную ахоўную канструкцыю, у якую заязджаў картэж віцэ-прэзідэнта. Такія меры бяспекі ўжываюцца для асоб з максімальным узроўнем пагрозы.
На гэтым фоне нечаканым выглядаў візіт Вэнса на хакейны матч жаночай зборнай ЗША супраць Чэхіі. Ён прыйшоў на гульню разам з сям’ёй і Рубіа, без узмоцненых даглядаў і ачышчэння трыбун.
У дэлегацыю Вэнса таксама ўвайшлі былы кіраўнік ЦРУ Майк Пампэа і некалькі алімпійскіх чэмпіёнаў мінулых гадоў. Сёння ўвечары Вэнс прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця Алімпіяды на стадыёне «Сан-Сіра».
Чытайце таксама:
Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні
Расклад спаборніцтваў беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе-2026
Італьянская біятланістка перад самым стартам зімовай Алімпіяды праваліла допінг-тэст
На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў
У Латвіі падчас выступлення беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе будуць уключаць рэкламу