Спорт

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

Беларусь мае ўсяго сем спартсменаў.

Фота: Maja Hitij/Getty Image

Сёння вечарам у Італіі а 22:00 па мінскім часе адбудзецца цырымонія адкрыцця XXV зімовых Алімпійскіх гульняў. Некаторыя спаборніцтвы стартавалі раней, але афіцыйна ўсё пачынаецца сёння.

Цэнтрамі зімовых Гульняў упершыню ў гісторыі з'яўляюцца адразу два гарады — Мілан і Карціна-д'Ампеца, таксама алімпійскія старты прымуць Ро, Асага, Лівіньё, Борміа, Прэдаца, Тэзера і Антхольц.

Цырымонія адкрыцця пройдзе на міланскім стадыёне «Сан-Сіра» і пачнецца ў 22.00 па мінскім часе, урачыстае закрыццё Гульняў адбудзецца ў антычным амфітэатры Вероны 22 лютага.

Удзел у зімовай Алімпіядзе-2026 возьмуць 2900 спартсменаў з 94 краін. За 16 дзён атлеты разыграюць 116 камплектаў узнагарод у 16 відах спорту (біятлон, лыжныя гонкі, скачкі на лыжах з трампліна, кёрлінг, санны спорт і бабслей, фрыстайл, хакей, горныя лыжы, слалам, фігурнае катанне ды інў.)

У склад нашай дэлегацыі ўвайшлі сем спартсменак, пасля пачатку вайны ва Украіне беларускі і расійскі спорт пад банам, напрыклад, медальны біятлон, а таксама хакей.

У снежні да спаборніцтваў дапусцілі фрыстайл, беларускія фрыстайлісты бралі медалі на ўсіх Алімпіядах, пачынаючы з 1998 года, а 2010, 2014 і 2018 прывозілі золата.

Анастасія Андрыянава, Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга (фрыстайл)

17 лютага, аўторак

Кваліфікацыя 1 (13:00). Кваліфікацыя 2 (13:45).

18 лютага, серада

Фінал (13:30).

Каб трапіць у фінал, трэба ўвайсці ў топ-12 найлепшых.

Марына Зуева (канькабежны спорт)

7 лютага, субота

3 000 м (18:30).

12 лютага, чацвер

5 000 м (18:30).

21 лютага, субота

Масавы старт. Паўфінал (17:50). Фінал (19:15).

Марыя Шканава (горныя лыжы)

18 лютага, серада

Слалам. 1‑я спроба (12:00). 2‑я спроба (фінал) (15:30).

Ганна Каралёва (лыжныя гонкі)

7 лютага, субота

Скіятлон (10 км + 10 км) (15:00).

10 лютага, аўторак

Спрынт, класічны стыль. Кваліфікацыя (11:15). Фінал (13:45).

12 лютага, чацвер

10 км, свабодны стыль (15:00).

22 лютага, нядзеля

50 км, масавы старт. Класічны стыль (12:00).

Вікторыя Сафонава (фігурнае катанне)

17 лютага, аўторак

Кароткая праграма (20:45).

18 лютага, серада

Адвольная программа (21:00).

Зімовыя Гульні ў Італіі стануць для Беларусі дзясятымі з моманту здабыцця незалежнасці. За дзевяць папярэдніх Алімпіяд нашымі спартсменамі заваявана 20 узнагарод (8 залатых, 7 сярэбраных, 5 бронзавых).

Сённяшняя ўдзельніца Ганна Гуськова ўзяла золата ў Пхенчхане-2018 і серабро ў Пекіне-2022. Эксперты ацэньваюць шанцы Ганны як невялікія, яна паспела ў гэтым годзе паўдзельнічаць у трох этапах Кубка свету (беларусаў разбанілі толькі ў снежні), але ўсюды была толькі дзявятай. 

У астатнія відах (лыжы, горныя лыжы, фігурнае катанне, канькі) траплянне ў дзясятку лепшых будзе поспехам.

На папярэдняй Алімпіядзе ў 2022 годзе ў Кітаі беларускія спартсмены выйгралі дзве сярэбраныя ўзнагароды: Гуськова заняла другое месца ў лыжнай акрабатыцы, а біятланіст Антон Смольскі паказаў другі вынік у індывідуальнай гонцы. Там удзельнічалі 29 беларусаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Тэмпература была плюс 15 градусаў». Пад Віцебскам дзеці вучыліся ў халодных класах

Дзе беларусам глядзець Алімпіяду, бо не ўсё так добра4

Звольнілі начальніка магілёўскай турмы №41

Маладзечанец Дзмітрый Асанаў абараніў свой чэмпіёнскі тытул

Джэй Дзі Вэнс прыляцеў на Алімпіяду ў Мілан з флотам з 14 самалётаў і картэжам з 100 аўтамабіляў11

Коміку Нурлану Сабураву забаранілі ўезд у Расію на 50 гадоў8

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай103

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць