БЕЛ Ł РУС

Па падазрэнні ў замаху на генерала Аляксеева адшукваецца мужчына

6.02.2026 / 15:57

Nashaniva.com

Па падазрэнні ў замаху на генерала Аляксеева адшукваецца мужчына — на выгляд 35—45 гадоў, сярэдняга росту і целаскладу.

Фігура патэнцыйнага кілера трапіла адразу на некалькі камер відэаназірання — падчас яго адыходу з месца злачынства. Ён не быў падобны ні на жанчыну, ні на кур’ера, піша Mash.

Раней паведамлялася, што нападнік быў апрануты як дастаўшчык ежы і нават, што гэта магла быць жанчына.

Намесніка кіраўніка ГРУ спрабавалі забіць сёння каля 7‑й гадзіны раніцы — у ліфтавым холе яго дома на Валакаламскай шашы. Зараз ён знаходзіцца ў бальніцы пад апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх — стан ацэньваецца як надзвычай цяжкі. 

Чытайце таксама:

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ

Чалавек, які страляў у намесніка начальніка ГРУ ў Маскве, прыкінуўся дастаўшчыкам ежы

Лаўроў назваў замах на генерала Аляксеева спробай сарваць перамовы

Каментары да артыкула