Свет44

Лаўроў назваў замах на генерала Аляксеева спробай сарваць перамовы

«Гэты тэрарыстычны акт чарговым разам пацвердзіў нацэленасць рэжыму Зяленскага на пастаянныя правакацыі, накіраваныя, у сваю чаргу, на зрыў перамоўнага працэсу», — заявіў міністр замежных спраў Расіі.

Фота: Alexander Nemenov / Pool Photo via AP

Замах на першага намесніка начальніка ГРУ Уладзіміра Аляксеева сведчыць пра тое, што Украіна нацэлена на зрыў перамоў. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў па выніках перамоў з дзейным старшынёй АБСЕ, кіраўніком МЗС Швейцарыі Іньяцыа Касісам і генеральным сакратаром арганізацыі Ферыдунам Сінірліаглу, піша РБК.

Лаўроў адмовіўся рабіць прагнозы адносна будучыні перамоўнага працэсу, адзначыўшы, што гэта з’яўляецца прэрагатывай кіраўніцтва краіны.

«Гэты тэрарыстычны акт чарговым разам пацвердзіў нацэленасць рэжыму [прэзідэнта Украіны Уладзіміра] Зяленскага на пастаянныя правакацыі, накіраваныя, у сваю чаргу, на зрыў перамоўнага працэсу, і гатоўнасць рэжыму зрабіць усё, каб толькі пераканаць сваіх заходніх спонсараў не адставаць ад Злучаных Штатаў у імкненні збіць іх з курсу на дасягненне справядлівага ўрэгулявання», — сказаў Лаўроў.

Раніцай 6 лютага стала вядома, што невядомы некалькі разоў стрэліў у генерал-лейтэнанта ў доме на Валакаламскай шашы ў Маскве і знік. Аляксеева шпіталізавалі.

Каментары4

  • Беларус
    06.02.2026
    У расейцаў як заўсёды усё перакручана - калі рф забівае ўкраінскіх цывільных, абстрэльвае іх гарады і знішчае інфраструктуру ў 20 градусны мароз, то гэта не тэрарызм і не зрыў перамоў. А калі ў адказ Украіна знішчае рускіх тэрарыстаў, якія прыйшлі забіваць украінцаў, то у крамлі адразу вой.
  • Проста жыхар
    06.02.2026
    Пасля гэтых яго словаў ужо пачынаеш задумвацца, хто насамрэч датычны да гэтай "правакацыі".
  • Поцык
    06.02.2026
    Видите ли, в их представлении украинцы не люди, да и россияне в целом тоже. А вот ФСБшники и высшие офицеры российской армии - это голубая кровь, их нельзя. Сколько крику было, когда там выдумали атаку на Путинскую резиденцию, чуть ли не атомную бомбу в ответ сбросить захотели. А ведь это всего лишь резиденция, это даже не их царь как человек.

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць