Сёння на Алімпіядзе будуць разыграныя першыя медалі. Беларускі возьмуць удзел у двух спаборніцтвах
Першыя ўзнагароды будуць разыграныя ў горных лыжах.
Фота: Maja Hitij/Getty Images
А 13:30 па мінскім часе пройдзе хуткасны спуск у мужчын.
А 15‑й гадзіне пачнуцца спаборніцтвы ў лыжным скіятлоне ў жанчын, у якіх паўдзельнічае беларуска Ганна Каралёва.
Скіятлон — гэта два віды спаборніцтваў: 10 км бегу на лыжах класічным стылем і 10 км каньковым ходам.
А 18‑й адбудзецца заезд на 3000 м на каньках у жанчын. Там Беларусь прадстаўляе Марына Зуева.
Таксама сёння будуць разыграныя медалі ў скачках на лыжах з трампліна ў жанчын (22:00) і снаўбордзе (дысцыпліна біг-эйр у мужчын, 21:30). Беларусаў там няма.
У нядзелю будуць разыграныя восем камплектаў узнагарод, у тым ліку ў змяшанай эстафеце ў біятлоне. Усё без беларусаў.
Наступны ўдзел беларусак толькі ў аўторак. Ганна Каралёва паўдзельнічае ў лыжным спрынце класічным стылем.
Усяго на Алімпіядзе-2026 будуць разыграныя 116 камплектаў узнагарод у васьмі відах спорту.
Беларусаў удзельнічае ўсяго сем чалавек: Ганна Каралёва (лыжы), Марына Зуева (канькі), Марыя Шканава (горныя лыжы), Вікторыя Сафонава (фігурнае катанне), Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Анастасія Андрыянава (фрыстайл).
Чытайце таксама:
У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ
Дзе беларусам глядзець Алімпіяду, бо не ўсё так добра
Джэй Дзі Вэнс прыляцеў на Алімпіяду ў Мілан з флотам з 14 самалётаў і картэжам з 100 аўтамабіляў