Святлана Ціханоўская назвала любімую страву дзяцінства
Дэмакратычная лідарка Беларусі завітала на праект «Ператром з Халезіным».
Скрыншот відэа «Ператром з Халезіным»
Мікалай Халезін запытаўся, які ў яе самы любімы смак дзяцінства. Палітык на некалькі секунд завісла.
«Ты зараз паляцела ў Мікашэвічы, дзе нарадзілася?» — спытаўся Халезін.
«Не, Сінкевічы, — адказала Ціханоўская. — Мікашэвічы, канечне, школа, вучоба. Але лета праводзіла ў Сінкевічах у бабулі і дзядулі. Там усё было цудоўна, бесклапотнае дзяцінства, калі ты бярэш коўдру, стос часопісаў «Піянер», якія ты пачынаеш перачытваць».
«Я зараз скажу страву, якую наўрад ці хто ведае, можа ў нашым рэгіёне ведаюць. Гэта звычайны бульбяны суп на засмажцы, яго называлі разанкі. Яго гатавалі ў печы, самы звычайны суп. Можа ў іншых рэгіёнах яго называлі па-іншаму, у нас называлі разанкі», — расказала Святлана Ціханоўская
Сінкевічы знаходзяцца за 10 км ад Мікашэвічаў па дарозе на Брэст. Скрыншот відэа «Ператром з Халезіным»
Нядаўна, выйшаў на волю 19‑гадовы хлопец Сяргей, які расказаў, што мой сваяк — Сяргей Капліч. «Ён з гэтай вёскі Сінкевічы, ён сваяк. Яго прозвішча Капліч, як у маёй бабулі».
«Шмат страў можна назваць з дзяцінства. Але самая найлепшая разанкі — суп, прыгатаваны рукамі бабулі», — заключыла Святлана Ціханоўская.
Чытайце таксама:
Ціханоўская расказала, кім бы хацела працаваць, каб не здарыўся 2020 год
«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага
Ціханоўская шукае ў Варшаве касметолага і трэнера па боксе
Франак Вячорка і Аляксандр Дабравольскі пераязджаюць у Варшаву разам з Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская наведала шэлтар для былых палітзняволеных у Варшаве