БЕЛ Ł РУС

Змяніліся мінімальныя цэны на моцны алкаголь

7.02.2026 / 17:32

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю скарэктавала лімітныя мінімальныя цэны на алкагольныя напоі мацункам звыш 28%. Адпаведную пастанову ведамства ад 2 лютага 2026 года №6 апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Для рэктыфікаванага спірту, які пастаўляецца беларускім вытворцам без акцызу для вытворчасці алкагольнай прадукцыі, воцату і слабаалкагольных напояў, цана вызначаная 28,39 рубля за дэкалітр (была 27,38 рубля). З акцызам мінімальная цана павялічылася да 108,99 рубля за дэкалітр (было 102,68 рубля).

Лімітная мінімальная адпускная цана без ПДВ за 0,5 літра спіртнога мацункам 40% з улікам кошту тары складае 8,10 рубля. Рознічная цана з улікам ПДВ вырасла да 10,72 рубля.

Пастанова набыла моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Чытайце таксама:

«Часам хочацца напіцца, каб галава круцілася». Турчын прынёс Лукашэнку на нараду бляшанку снюсу

У Аўстрыі беларуса затрымалі за крадзеж з крам спіртных напояў

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў

Продажы піва і гарэлкі скараціліся ў Беларусі

Каментары да артыкула