Ежа

Продажы піва і гарэлкі скараціліся ў Беларусі

Белстат апублікаваў інфармацыю аб продажах алкагольных напояў у нашай краіне за 2025 год.

У студзені — снежні 2024 года арганізацыямі гандлю Беларусі было рэалізавана 41 793,4 тыс. дэкалітраў піва, а ў студзені — снежні 2025 года — 40 171,3 тыс. Такім чынам, продажы піўнога напою скараціліся на 3,9%.

Адмоўную дынаміку продажаў паказалі вінаградныя і пладовыя віны (-4% і -13,7% адпаведна), а таксама шумлівыя віны, уключаючы шампанскае (-0,3%).

Аналагічная сітуацыя назіраецца ў рэалізацыі гарэлкі (-1,0%) і слабаалкагольных напояў (-2,2%). Катэгорыя «алкагольныя напоі іншыя» таксама пайшла ў мінус, але з мінімальным значэннем (-0,05%).

Прырастанне продажу паказалі толькі:

  • каньяк, каньячныя напоі і брэндзі (+9,3%);
  • лікёры і лікёра-гарэлачныя вырабы (+7,1%).

Звесткі прыведзены па арганізацыях ведамаснай падпарадкаванасці і (ці) удзельніках холдынгаў, арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці з сярэдняй колькасцю работнікаў за папярэдні год 50 чалавек і больш, а таксама па арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці з сярэдняй колькасцю работнікаў за папярэдні год да 49 чалавек уключна, абследаваныя выбарачным метадам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць