БЕЛ Ł РУС

На вуду інтэрнэт-махляроў трапіла нават супрацоўніца банка

7.02.2026 / 22:44

Nashaniva.com

У Гродзенскі раённы аддзел міліцыі звярнулася жыхарка гарадскога пасёлка Сапоцкін, якая страціла грошы пры куплі абутку праз Instagram.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Хоць пацярпелая працуе ў банкаўскай сферы і добра ведае распаўсюджаныя схемы махлярства, злачынцу ўдалося ўвесці яе ў зман. Ён падаў рэквізіты карты беларускага банка, што стварыла ўражанне надзейнасці і законнасці здзелкі.

Жанчына перавяла прадаўцу 280 рублёў у якасці аплаты, пасля чаго той перастаў выходзіць на сувязь.

Па факце здарэння распачалі крымінальную справу.

У міліцыі нагадваюць: не варта пералічваць перадаплату за тавары ў сацыяльных сетках, нават калі прадавец падае «надзейныя» банкаўскія рэквізіты.

Чытайце таксама:

Затрымалі махляроў-«інкасатараў», якія забіралі грошы ў пенсіянераў

Прыйшла ў банк, каб перавесці 20 тысяч рублёў на замежны рахунак, але супрацоўнікі выклікалі міліцыю

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая

Мінчанка прадала кватэру і перадала махлярам $63 000

Каментары да артыкула