БЕЛ Ł РУС

Выканаўцам замаху на генерала Аляксеева быў грамадзянін Расіі. Яго даставілі ў Маскву

8.02.2026 / 10:17

Nashaniva.com

Стала вядомая асоба кілера, які страляў у расійскага генерал-лейтэнанта ГРУ Уладзіміра Аляксеева. 

Паводле звестак ФСБ, гэта 65‑гадовы грамадзянін Расіі Любамір Корба. Яго затрымалі ў Дубаі пры садзейнічанні спецслужбаў ААЭ.

Устаноўлены таксама меркаваныя памочнікі. У Маскве быў затрыманы 67‑гадовы Віктар Васін. 55‑гадовая Зінаіда Серабрыцкая, паводле звестак ФСБ, паспела выехаць ва Украіну.

Намесніка кіраўніка ГРУ Уладзіміра Аляксеева спрабавалі забіць 6 лютага каля 7‑й гадзіны раніцы — у ліфтавым холе яго дома на Валакаламскай шашы.

Чытайце таксама:

Генерал Аляксееў, у якога сёння стралялі ў Маскве, датычны да катавання абаронцаў «Азоўсталі». Пракапенка: Справу давядзём да канца

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна

Каментары да артыкула