Свет66

Генерал Аляксееў, у якога сёння стралялі ў Маскве, датычны да катавання абаронцаў «Азоўсталі». Пракапенка: Справу давядзём да канца

Камандзір 1‑га корпуса «Азоў» Нацыянальнай гвардыі Украіны Дзяніс Пракапенка напісаў у фэйсбуку пра тое, як намеснік начальніка ГРУ Мінабароны Расіі Уладзімір Аляксееў, на якога сёння ў Маскве зрабілі замах, быў звязаны з асабістымі лёсамі яго самога і пабрацімаў.

Як сцвярджае Пракапенка, у маі 2022 года першы намеснік начальніка ГРУ Уладзімір Аляксееў быў старшым з прадстаўнікоў Расіі на перамовах падчас выхаду марыупальскага гарнізона з «Азоўсталі».

Генерал абяцаў азоўцам выкананне расіянамі Жэнеўскай канвенцыі аб абыходжанні з ваеннапалоннымі і гарантаваў нармальныя ўмовы ўтрымання для ўкраінскіх палонных. І менавіта яго подпіс стаяў пад адпаведным дакументам, падпісаным тады ў Марыупалі.

«Слова афіцэра, ураджэнца Вінніччыны, здрадніка сваёй Бацькаўшчыны, аказалася нічога не вартым. Рэгулярныя катаванні палонных азоўцаў, адсутнасць медыцынскай дапамогі і голад — таму пацвярджэнне. Нават калі гэтым разам Аляксееў выжыве, спакойна ён ужо не будзе спаць. І аднойчы справа будзе даведзена да канца», — напісаў Дзяніс Пракапенка.

Намесніка кіраўніка ГРУ Уладзіміра Аляксеева спрабавалі забіць сёння каля 7‑й гадзіны раніцы — у ліфтавым холе яго дома на Валакаламскай шашы. Зараз ён знаходзіцца ў бальніцы пад апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх — стан ацэньваецца як надзвычай цяжкі. 

Каментары6

  • Кринж
    06.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • a калі маскавіты па іншаму ваявалі ?
    06.02.2026
    "Генерал Аляксееў, .... датычны да катавання абаронцаў «Азоўсталі»"

    цікава , а тут нехта здзіўлены ? , калі маскавіты па іншаму ваявалі ? я такіх прыкладаў не ведаю. таму, Дэканізацыя маскоўскай імперыі )— адзіны шлях спыніць маскоўскія заваёўніцкія газі- войны. І я маю на ўвазе не пуцінскі імперыялізм, а маскоўскі імперыялізм АГУЛАМ — ад навальнага, пушкіна і салжаніцына да дугіна і бродскага.
  • Ваўкалак
    06.02.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга12

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы7

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон1

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць