Комік Сабураў, якому забаранілі ўезд у Расію, раней падтрымліваў вайну
У сацсетках знайшлі ролік з расійскім комікам Нурланам Сабуравым, у якім ён заклікае да дапамогі расійскім вайскоўцам, паведамляе «Дождь».
Нурлан Сабураў
У апублікаваным роліку Сабураў гаворыць: «Дай бог, каб хлопцы вярнуліся здаровымі і з перамогай»
Некаторыя z-паблікі называюць першакрыніцай відэа тэлеграм-канал кіраўніцы падмаскоўнай гарадской акругі Істра Таццяны Вітушавай.
Яна выклала ролік 7 ліпеня 2025 года, а 9 лютага — ужо пасля скандалу з Сабуравым праз забарону ўезду ў Расію — выдаліла.
Раней стала вядома, што коміку Нурлану Сабураву забаранілі ўезд у Расію на 50 гадоў. Забарона ўведзена з 30 студзеня, рашэнне прынятае ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі Расіі, паведамлялі расійскія СМІ. Прычына — жарты пра вайну, але фармальная зачэпка — парушэнне міграцыйнага і падатковага заканадаўства.
Чытайце таксама:
Коміку Нурлану Сабураву забаранілі ўезд у Расію на 50 гадоў
Расійскага коміка Арцемія Астаніна прысудзілі да 5 гадоў і 9 месяцаў турмы. Яго затрымалі ў Мінску
У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»
Расійскі комік, які ездзіў на Данбас, даў канцэрт у Мінску і пахабна пажартаваў пра Купалу