БЕЛ Ł РУС

Беларуская чыгунка вяртае польскія цягнікі на маршруты паміж Мінскам і Віцебскам

10.02.2026 / 21:54

Nashaniva.com

Беларуская чыгунка вяртае сучасныя дызель-цягнікі бізнэс-класа серыі ДП-6 на маршруты паміж Мінскам і Віцебскам, замяніўшы імі старыя саставы з лакаматыўнай цягай. Гэта стала магчымым пасля вяртання гэтых цягнікоў з рамонту.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Office Life

Змены пачнуць дзейнічаць з 16 лютага для цягнікоў №704, №712/711 і №713/714. А ўжо з 17 лютага ўсе гэтыя рэйсы будуць абслугоўвацца рухомым саставам серыі ДП-6.

На Беларускай чыгунцы папярэдзілі, што на час абнаўлення могуць быць праблемы з наяўнасцю білетаў на гэтыя цягнікі, таму пасажырам раяць сачыць за інфармацыяй на афіцыйным сайце і ў мабільным дадатку.

Квіткі, набытыя да 10 лютага 2026 года на старыя саставы, застануцца сапраўднымі і будуць дзейнічаць для праезду ў новых дызель-паяздах ДП-6.

Пра часовую замену сучасных дызель-цягнікоў польскай вытворчасці на старыя саставы з лакаматывам стала вядома ў пачатку лютага. Пасля БЧ паведаміла, што прычынай гэтага сталі моцныя маразы, якія тыя цягнікі кепска пераносілі.

Чытайце таксама:

БЧ: Польскія цягнікі не вытрымалі вялікіх маразоў. Але магчыма гэта няпраўда

Сучасныя цягнікі з Мінска ў Віцебск і Магілёў мяняюць на старыя

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?

Каментары да артыкула