БЕЛ Ł РУС

Айцішніка з Мінска пасадзілі па чатырох палітычных артыкулах

14.02.2026 / 12:27

Nashaniva.com

Міхаіл Горбач усё жыццё займаўся рамонтам камп'ютараў і наладкай тэхнікі. Але нядаўна яго асудзілі за палітыку.

Міхаіл Горбач. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Міхаілу Горбачу 43 гады. Ён мінчук, у 2003 годзе скончыў факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ.

З 2014 года Міхаіл працаваў як індывідуальны прадпрымальнік: займаўся тэхнічным абслугоўваннем офіснай тэхнікі. Таксама ён быў сістэмным адміністратарам у некалькіх кампаніях у Мінску.

Міхаіл — аматар футбола. Ён ездзіў на розныя міжнародныя спаборніцтвы, у тым ліку быў на чэмпіянаце Еўропы ў 2012-м.

У верасні 2024 года мужчына адпачываў у Егіпце. Неўзабаве пасля гэтага ён знік з сацсетак.

Горбача судзілі ў Магілёўскім абласным судзе. Яго абвінавацілі адразу па чатырох крымінальных артыкулах: распальванне варожасці (ч. 1 арт. 130), абраза Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369) і ўваходжанне ў склад «экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361-1).

Прысуд невядомы, але звязаны з пазбаўленнем волі.

Чытайце таксама:

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Каментары да артыкула