Вылеты беларусаў на Кубу прыпыненыя на нявызначаны тэрмін
Вярнуцца можна некалькімі рэйсамі.
Гавана. Фота: Sir Francis Canker / Getty Images
Вылеты беларусаў на Кубу прыпыненыя на нявызначаны тэрмін, паведамілі ў Пасольстве Беларусі на Кубе, піша БелТА.
«Інфармуем беларускіх турыстаў, якія плануюць паездку на Кубу, што вылеты на Кубу прыпыненыя на нявызначаны тэрмін», — паведамляе пасольства.
Беларусы, якія знаходзяцца на Кубе, могуць спланаваць сваё вяртанне ў адпаведнасці з графікам, апублікаваным авіякампаніямі.
Згодна з інфармацыяй авіякампаніі «Расія», для вывазу пасажыраў (за выключэннем грамадзян Кубы), якія знаходзяцца зараз на Кубе, арганізаваны рэйсы FV6928 Варадэра — Масква на 12, 14, 17, 19, 21 лютага і FV6850 Гавана — Масква на 16 лютага.
Паводле інфармацыі авіякампаніі Nordwind, для вывазу пасажыраў, якія знаходзяцца зараз на Кубе, арганізаваны наступныя рэйсы: Варадэра — Масква 12, 14, 18 лютага і Матансас — Масква 12 лютага (пацверджаныя рэйсы).
У выпадку ўзнікнення пазаштатнай сітуацыі варта звязацца з авіякампаніяй або па тэлефоне консульскага аддзела пасольства +53 52850307.
Пасля таго, як Дональд Трамп прыгразіў Кубе санкцыямі, краіна сутыкнулася з цяжкасцямі, звязанымі з пастаўкамі нафты і палётамі самалётаў. Так, Мексіка прыпыніла пастаўкі нафты. У канцы студзеня паведамлялася, што нафты на Кубе засталося на два-тры тыдні.
Чытайце таксама:
На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні
Трамп пагражае тарыфамі краінам, якія пастаўляюць нафту на Кубу
Пасол Расіі заявіў пра працяг паставак нафты на Кубу, нягледзячы на пагрозы Трампа ўвесці пошліны
Мексіка прыпыніла пастаўкі нафты на Кубу на фоне пагроз увядзення пошлін з боку Дональда Трампа