БЕЛ Ł РУС

Італьянская гарналыжніца стала алімпійскай чэмпіёнкай, менш чым за год аднавіўшыся пасля цяжкага пералому

12.02.2026 / 16:57

Nashaniva.com

35‑гадовая італьянская гарналыжніца Федэрыка Брыньёнэ сенсацыйна выйграла спаборніцтвы ў супергіганце на хатняй Алімпіядзе. Пры гэтым да апошняга моманту было незразумела, ці зможа яна ўвогуле на гульнях выступіць.

Федэрыка Брыньёнэ. Фота: AP Photo/Jacquelyn Martin

Пасля страшнага падзення ў красавіку 2025 года Брыньёнэ атрымала пералом вялікай і малой галёначных костак і разрыў крыжападобных звязак. Амаль год яна прысвяціла рэабілітацыі і стала на лыжы толькі за два тыдні да пачатку гульняў.

Спаборніцтвы ў Карціна-д’Ампеца праходзілі ў вельмі складаных умовах — снег і туман істотна ўскладнілі трасу. Многія фаварыткі не змаглі фінішаваць. Аднак Брыньёнэ на роднай трасе паказала найлепшы вынік — 1.23,41. Другое месца заняла францужанка Раман Мірадолі, трэцяе — аўстрыйка Карнэлія Хютар.

Улічваючы, праз што давялося прайсці спартсменцы, яе брат і трэнер Давідэ Брыньёнэ не змог стрымаць эмоцый. Ён неаднаразова падкрэсліваў, што вяртанне пасля такой траўмы патрабуе вялікага цярпення і сілы волі, а боль — частка працэсу аднаўлення.

Федэрыка перад тым ужо была трохразовай прызёркай Алімпійскіх гульняў: у 2018 годзе ў карэйскім Пхёнчхане яна заваявала срэбра, а ў 2022‑м — дзве бронзы. Да поўнага камплекту ўзнагарод ёй не хапала толькі золата, якое цяпер таксама ёсць. 

Чытайце таксама:

Украінскі скелетаніст Гераскевіч пракаментаваў сітуацыю са сваёй дыскваліфікацыяй на Алімпіядзе

Адзін трэнер працуе на Алімпіядзе адразу з 16‑цю фігурыстамі з 13‑ці краін. Толькі паспявай пераапранацца

Франья фон Альмен стаў трохразовым алімпійскім чэмпіёнам

Амерыканскі фігурыст выканаў на Алімпіядзе элемент, які 50 гадоў быў забаронены, — за яго не даюць балаў, але гледачы ў захапленні ВІДЭА

Нарвежац Ёханэс Клеба стаў сяміразовым алімпійскім чэмпіёнам. Да рэкорда зусім блізка

Каментары да артыкула