БЕЛ Ł РУС

Макс Корж аб'явіў пра канцэрт у Дзюсельдорфе

12.02.2026 / 21:09

Nashaniva.com

Папулярны беларускі спявак Макс Корж выставіў абвестку, што 26 чэрвеня 2026 года мае адбыцца ягоны канцэрт у нямецкім Дзюсельдорфе.

Канцэрт павінен адбыцца на стадыёне «Меркур Шпіль-Арэна», стандартная ўмяшчальнасць якога — 54600 чалавек. Квіткі пачнуць прадаваць з аўторка, 17 лютага. 

Перад гэтым, 23 мая, павінен адбыцца вялікі канцэрт Макса Каржа ў румынскім Бухарэсце. Усе квіткі на яго былі прададзеныя за 10 дзён.

Летась 9 жніўня Корж зладзіў скандальны канцэрт у Варшаве. Праз паводзіны ягоных фанатаў падчас яго да Каржа сталі ставіцца насцярожана. Неўзабаве ў яго, напрыклад, сарваўся загадзя ўзгоднены канцэрт у казахстанскім Алматы. Корж сам пацвердзіў, што прычынай гэтага былі кепскія паводзіны ягоных фанатаў у Варшаве.

Чытайце таксама:

Макс Корж анансаваў вялікі канцэрт у нечаканым месцы

Усе квіткі на канцэрт Макса Каржа ў Бухарэсце прададзеныя

Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя

Каментары да артыкула