БЕЛ Ł РУС

У Ozon адказалі на заклік не дасылаць ім сканы пашпартоў

13.02.2026 / 16:47

Nashaniva.com

Днямі Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак Беларусі паведаміў, што людзі пачалі звяртацца ў яго з пытаннямі пра збор пашпартных звестак пры заказе тавараў на расійскім маркетпэйсе Ozon, і параіў людзям не дасылаць сканы ці копіі пашпартоў. У беларускім прадстаўніцтве маркетплэйса патлумачылі выданню Newgrodno.by, што менавіта маецца на ўвазе.

Фота ілюстрацыйнае

Калі пакупнік замаўляе на Ozon.by тавар у прадаўца з-за мяжы, гэта значыць па-за межамі ЕАЭС, такі заказ павінен прайсці мытнае афармленне. Для гэтага пакупніку прапануюць увесці пашпартныя звесткі ў спецыяльную форму ў асабістым кабінеце.

Пры гэтым у Ozon падкрэсліваюць, што кампанія не просіць загружаць скан або копію пашпарта.

У рэдкіх выпадках мытныя органы могуць дадаткова запатрабаваць копію пашпарта праз партнёраў дастаўкі, якія займаюцца афармленнем дакументаў пры перасячэнні мяжы.

У кампаніі таксама адзначылі, што інфармацыя, уведзеная праз форму, захоўваецца толькі на час дастаўкі тавару, у межах краін ЕАЭС і ў абароненым выглядзе — у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі. Пасля атрымання заказу звесткі нібыта выдаляюцца. Выключэнне магчымае толькі тады, калі сам пакупнік захоча пакінуць іх у сваім профілі для будучых замоў з-за мяжы.

Чытайце таксама:

Беларусаў папярэдзілі, каб не дасылалі маркетплэйсу Ozon сканы сваіх пашпартоў

Wildberries і Ozon злавілі на продажы італьянскай макароны

Ozon дазволіў беларусам аплачваць адзенне пасля яго прымеркі

Каментары да артыкула