У Санкт-Пецярбургу затрымалі мужчыну за адпраўку ў Беларусь амерыканскай бронепласціны
Жыхар Санкт-Пецярбурга стаў фігурантам крымінальнай справы аб кантрабандзе прадукцыі падвойнага прызначэння. Паводле УФСБ Пецярбурга і Ленінградскай вобласці, мужчына адправіў у Беларусь бронепласціну, на якую распаўсюджваецца экспартны кантроль, піша выданне «Коммерсант».
Фота: Прэс-служба УФСБ па Пецярбургу і Ленінградскай вобласці
Як паведамляе мясцовае выданне «Фонтанка», падазраваны займаўся продажам сродкаў індывідуальнай бронеаховы — камізэлек, шлемаў і пласцін. Сярод яго кліентаў былі і ўдзельнікі вайны ва Украіне.
Адна з адпраўленых у Беларусь бронепласцін — амерыканская DKX — не вытрымала тэставання: куля прабіла выраб, а заяўлены клас абароны не пацвердзіўся. Падрабязнасці следства і акалічнасці адпраўкі грузу зараз высвятляюцца.
Чытайце таксама:
Віцебскія дэсантнікі зрабілі марш-кідок да ўкраінскай мяжы. Куды менавіта?
Адключэнне «Старлінкаў»: як гэта паўплывала на ўкраінскую і расійскую арміі