Грамадства33

Праз Санкт-Пецярбург у Вялікабрытанію хацелі вывезці кавалак метэарыта вагой у 2,5 тоны. У Расію яго прывезлі з Беларусі

Расійскія мытнікі ў порце Санкт-Пецярбурга спынілі спробу незаконнага вывазу з Расіі буйнога фрагмента нябеснага цела. Падчас сканавання марскога кантэйнера 5 лютага яны знайшлі асколак метэарыта Алетай вагой больш за 2,5 тоны, які планавалі адправіць у Вялікабрытанію. Паводле ацэнак экспертаў, яго кошт можа складаць каля 323 мільёнаў расійскіх рублёў (каля 4,19 мільёна даляраў), піша «Коммерсант».

Фота: Федэральная мытная служба Расіі

Касмічны аб’ект спрабавалі правезці праз мяжу, задэклараваўшы яго як «скульптуру для ландшафтнага дызайну». Аднак пры дэталёвай праверцы высветлілася, што сапраўднае паходжанне і вартасць грузу не адпавядаюць пазначаным у дакументах звесткам. У сувязі з гэтым была заведзена крымінальная справа па артыкуле аб кантрабандзе стратэгічна важных тавараў або культурных каштоўнасцяў, якая прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Паводле інфармацыі СМІ, да вывазу метэарыта мог быць датычны прадпрымальнік Аляксей Варанецкі. Сам фрагмент даставілі ў Санкт-Пецярбург з Беларусі аўтамабільным транспартам. Як ён апынуўся ў нашай краіне, не паведамляецца.

Метэарыт Алетай — гэта асколак ядра старажытнай протапланеты ўзростам каля 4,5 мільярда гадоў. Яго ўпершыню знайшлі ў 1898 годзе на тэрыторыі сучаснага Кітая. За доўгі час было сабрана больш за 50 тон яго фрагментаў, а ў 2021 годзе навукоўцы знайшлі яшчэ каля 23 тон.

Эксперты адзначаюць, што асноўная каштоўнасць метэарытаў — не прамысловая, а навуковая і музейная. Яны дапамагаюць вывучаць склад і паходжанне Сонечнай сістэмы і ўнутраную будову планет. Хоць метэарыты не лічацца стратэгічна важнымі матэрыяламі, асобныя ўзоры з багатай гісторыяй могуць мець значную культурную вартасць і цікавасць для калекцыянераў.

Каментары3

  • odd
    06.02.2026
    І што, вернуць у Беларусь? Канешне ж не.
  • Žvir
    06.02.2026
    odd, a nachaleru jon treba ? Čy mała kamiennia ? Usia Ziamla z taho ž samaha kamiennia i tahož samaha pyłu, i taksama kasmičny abjekt, kali chto zabyũ... Durni płociać vo miljony za ... vo takoje vo. Nakarmili b lepš kahości, ci vylekavali na tyja hrošy...
  • 453543
    06.02.2026
    У Расію яго прывезлі з Беларусі
    ____________________________________

    Навiна так напiсана быццам бы гэты метэарыт беларускi. У сапрауднасцi гэты метэарыт снойдзены у Кiтаi у 19-м стагоддзi. Хтосцi у Кiтаi кавалак яго скрау i вёз на продаж у ЕЗ, скарыстаушыся дапамогай расiйскай i беларускай дарожнай мафii. Нiякай сенсацыi тут няма.

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці18

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму6

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст8

«Вы бачылі шпалеры ад забудоўшчыка? Гэта ж страшны сон». За што крытыкуюць дзяржаўны рамонт у кватэрах для чаргавікоў?8

Салават у Башкартастане атакуюць украінскія дроны1

Памёр Чжу Жунцзі — чалавек, які ператварыў Кітай у наймагутнейшую гандлёвую дзяржаву4

Севастопаль застаўся без святла пасля начных атак УСУ1

У Пецярбургу прадавачка з Беларусі паверыла махлярам і вынесла грошы з касы. Але кампенсаваць гаспадару адмовілася

Дажджы падмылі помнік Ажэшкі ў Гродне, але яго своечасова ўратавалі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці18

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць