БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне мужчыну не далі скочыць з гандлёвага цэнтра

14.02.2026 / 21:21

Nashaniva.com

У Маладзечне ратавальнікі дапамаглі мужчыну, які стаяў на краі даху гандлёвага цэнтра.

Скрыншот з відэа

Паведамленне ў МНС паступіла ад супрацоўнікаў міліцыі — яны заўважылі чалавека на даху будынка па вуліцы Вялікі Гасцінец.

Ратавальнікі хутка прыбылі на месца, разгарнулі «куб жыцця» і паставілі аўтадрабіны. Сумесна з міліцыяй яны вывелі мужчыну праз гарышча гандлёвага цэнтра і перадалі яго медыкам хуткай дапамогі.

Чытайце таксама:

У Барысаве 18‑гадовы хлопец спрабаваў скончыць жыццё самагубствам у жывым эфіры

У Жодзіне 23‑гадовы вайсковец скончыў жыццё самагубствам

У гарах Балгарыі за тыдзень знайшлі шэсць трупаў. Мяркуюць, што трое забілі іншых траіх. Але хто тады забіў іх саміх?

Каментары да артыкула