БЕЛ Ł РУС

Махляры злавілі мінчанку на футра з куніцы

14.02.2026 / 21:30

Nashaniva.com

У міліцыю звярнулася жыхарка Мінска, якая пералічыла грошы за футра з куніцы, але тавару так і не атрымала. Яна паверыла ў «выгадныя зніжкі» і заплаціла грошы за тавар, якога на самой справе не існавала.

Здымак ілюстрацыйны

У папулярнай сацыяльнай сетцы жанчына знайшла старонку, дзе прадаваліся прыгожыя футравыя вырабы нізкімі цэнамі — нібыта з нагоды распродажу. Яна звязалася з прадаўцом, які пацвердзіў наяўнасць тавару і пачаў падганяць з купляй — маўляў, футры хутка скончацца. Каб рэч усё ж атрымаць, трэба было перавесці грошы тэрмінова.

У той жа дзень мінчанка пералічыла больш за 700 рублёў на пазначаны рахунак. Аднак заказ ёй не даслалі, а прадстаўнік «крамы» перастаў выходзіць на сувязь.

Цяпер паводле гэтага факту завялі крымінальную справу за махлярства.

Варта памятаць, што куплі ў сацыяльных сетках, калі ад вас патрабуюць поўную або частковую перадаплату — вельмі рызыкоўныя. Водгукі і шматлікія падабайкі не павінны ўводзіць у зман, бо яны могуць быць фальшывымі. Лепш выбіраць надзейных прадаўцоў і правяраць іх рэпутацыю.

Чытайце таксама:

81‑гадовы пенсіянер баяўся крадзяжоў і добра хаваў свае грошы, але лёгка аддаў іх махлярам

Гродзенскі фатограф прадаваў фотасесіі, але не рабіў іх, а прайграваў усе грошы ў анлайн-казіно. Ён расказаў, як усё адбывалася

Сямікласнік вынес махлярам бацькоўскія зберажэнні

На вуду інтэрнэт-махляроў трапіла нават супрацоўніца банка

Каментары да артыкула