БЕЛ Ł РУС

Суд у Кіеве адхіліў скаргу на арышт Іны Кардаш

16.02.2026 / 17:57

Nashaniva.com

Кіеўскі апеляцыйны суд адхіліў скаргу на арышт журналісткі Іны Кардаш, якую 20 студзеня затрымалі па падазрэнні ў шпіёнстве на карысць беларускага КДБ, паведамляе выданне «Суспільне».

Іна Кардаш

Іна Кардаш працавала ва Украіне журналісткай з 2019 года. Паводле версіі следства, з таго ж года яна падтрымлівала кантакты з грамадзянінам Беларусі, які супрацоўнічаў са спецслужбамі. У верасні 2025 года яна паехала ў Беларусь, дзе, па даных следства, яе завербавалі ў КДБ.

Пазней яна падпісала кантракт з ГУР Міністэрства абароны Украіны і ўладкавалася ў Каардынацыйны штаб. Следства сцвярджае, што там яна фатаграфавала сакрэтныя дакументы і перадавала іх куратарам у КДБ.

Чытайце таксама:

Працавала з КДБ праз іншага беларуса і ўжо служыла ў Мінабароны Украіны. Новыя дэталі ў справе Іны Кардаш

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

КДБ пачаў кар’еру Кардаш, падсунуўшы яе ў Мінску 55‑гадоваму гуру ўкраінскай журналістыкі

Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»

InformNapalm просіць ГУР абмяняць затрыманую за шпіянаж Кардаш на журналіста Дзяніса Івашына

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Каментары да артыкула