Грамадства33

Працавала з КДБ праз іншага беларуса і ўжо служыла ў Мінабароны Украіны. Новыя дэталі ў справе Іны Кардаш

На момант затрымання Іна Кардаш працавала ў Каардынацыйным штабе ў пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны. «Свабода» даведалася аб некаторых новых дэталях з матэрыялаў справы беларускі Іны Кардаш ва Украіне.

Іна Кардаш. Фота: LookByMedia

Затрымлівалі як вайсковую

Як паведаміла «Свабодзе» інфармаваная крыніца ў праваахоўных органах, Іну Кардаш затрымалі 21 студзеня. Папярэдне рашэннем суду яе арыштавалі да 20 сакавіка ўключна.

Калі да гэтага моманту дасудовае расследаванне не завершаць, то суд кожныя два месяцы павінен працягваць яе ўтрыманне пад вартай. Аналагічнае рашэнне патрэбнае на час судовага разгляду справы.

У матэрыялах справы адзначаецца, што Іна Кардаш мае вышэйшую адукацыю і жыла ў зарэгістраваным шлюбе. На момант арышту яна была вайсковай у званні салдата (ва Украіне пасля вайсковай рэформы «салдат» з'яўляецца адным з званняў у шараговым складзе. — РС).

Як высветлілася, у лістападзе 2025 году Іну Кардаш узялі на працу ў Каардынацыйны штаб у пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны.

Справу супраць яе завялі яшчэ летась

Справу супраць Іны Кардаш завялі 16 ліпеня 2025 году. Да таго моманту следчыя ўжо ажыццяўлялі за ёй негалоснае назіранне, а падазрэнне ў шпіянажы на карысць Камітэту дзяржбяспекі Беларусі ўручылі толькі ў дзень затрымання — сёлета 21 студзеня.

На судзе, калі разглядалася хадайніцтва пракурора аб арышце, затрыманая і яе адвакат заявілі аб неабгрунтаванасці падазрэнняў і адсутнасці рызыкаў, што яна будзе хавацца ад следства або іншым шляхам перашкаджаць следству. Але суд падтрымаў пазіцыю абвінавачання.

Справу Іны Кардаш расследуе Галоўнае следчае ўпраўленне Службы бяспекі Украіны.

Апошнія інструкцыі з КДБ атрымлівала ў Венгрыі

Згодна з матэрыяламі следства, Іна Кардаш супрацоўнічала з КДБ з 2019 года.

Следчыя сцвярджаюць, што свае кантакты з КДБ яна ажыццяўляла праз грамадзяніна Беларусі, які «свядома для яе ажыццяўляў канфідэнцыяльную супрацу са спецслужбамі Беларусі».

Гэты беларус, з якім яна размаўляла не пазней за 6 верасня 2025 году, прапанаваў ёй выехаць у Будапешт (Венгрыя), каб там атрымаць неабходныя інструкцыі.

У Будапешт яна прыехала 16 верасня, набыла там новы мабільны тэлефон і нібыта ўсталявала «прыкладанне для зашыфраваных канфідэнцыйных размоў». Потым патэлефанавала беларусу, а той падлучыў да іх размовы супрацоўніка КДБ Беларусі.

У часе гэтай сустрэчы Кардаш нібыта атрымала заданне ўладкавацца на працу ў Каардынацыйны штаб у пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі.

Якую інфармацыю перадавала ў КДБ

Як вынікае з матэрыялаў справы, на працу ў штаб яе ўзялі ўжо ў лістападзе. У дакументах адзначаецца, што сама меней з 21 лістапада да 19 снежня яна «сістэмна збірала службовую інфармацыю» — фатаграфавала дакументы і запісвала размовы іншых супрацоўнікаў штабу, запісы якіх потым перадавала ў Беларусь.

У СБУ, калі паведамілі аб затрыманні Іны Кардаш, сцвярджалі, што ёй наўмысна падкідвалі інфармацыю з грыфам «Таемна», якая насамрэч была выгаднай і не мела статусу сакрэтнай.

Каментары3

  • Ян
    11.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Влад
    11.02.2026
    Обменяют и будет жить припеваючи.
  • Аловак
    11.02.2026
    цяфцель пацьвердзіу́

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну42

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў5

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну42

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць