БЕЛ Ł РУС

У Мінск прыехала дэлегацыя ад афганскіх талібаў

16.02.2026 / 18:07

Nashaniva.com

У МЗС Беларусі прайшлі перамовы з кіраўніцтвам Нацыянальнай карпарацыі развіцця Афганістана, паведамляе БелТА.

Фота: МЗС Беларусі

Першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Лукашэвіч 16 лютага сустрэўся з афганскай дэлегацыяй, якая прадстаўляе вядучую дзяржаўную кампанію гэтай краіны ў галіне інфраструктуры і будаўніцтва.

Паведамляецца, што падчас перамоў бакі адзначылі вялікія перспектывы павелічэння паставак у Афганістан беларускай тэхнікі, сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі, неабходнай для рэалізацыі буйных праектаў развіцця краіны.

Па выніках сустрэчы дамовіліся актывізаваць кантакты ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, аховы здароўя і адукацыі.

Раней той жа Сяргей Лукашэвіч ужо сустракаўся з прадстаўнікамі афганскага ісламісцкага руху «Талібан», які ў 2021 годзе захапіў уладу ў краіне, у студзені 2025 года ў Кабуле.

Чытайце таксама:

Былога афганскага вайскоўца так моцна пабілі ў Беларусі, што яму давялося ампутаваць руку

Прадстаўнік МЗС Беларусі сустрэўся з тэрарыстам са спісу КДБ

АДКБ будзе дапамагаць «Талібану» ў барацьбе з тэрарызмам

Каментары да артыкула