БЕЛ Ł РУС

Памёр акцёр і кінарэжысёр Роберт Дзюваль

16.02.2026 / 22:37

Nashaniva.com

Пра смерць амерыканскага акцёра і кінарэжысёра Роберта Дзюваля паведаміла агенцтва AFP са спасылкай на заяву яго жонкі. Яму было 95 гадоў. 

Робель Дзюваль

Роберт Дзюваль стаў вядомы дзякуючы ролям у фільмах «Вайскова-палявы шпіталь», «Хросны бацька» і «Апакаліпсіс сёння». За сваю кар’еру ён зняўся больш як у ста кінастужках.

Творчы шлях акцёра пачаўся на тэлебачанні ў 1960‑х гадах. У 1962 годзе ён упершыню з’явіўся ў вялікім кіно, сыграўшы Бу Рэдлі ў фільме «Забіць перасмешніка». Праз некалькі гадоў, у 1966-м, ён пачаў выступаць на Брадвеі.

У 1984 годзе Дзюваль атрымаў прэмію «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю ў фільме «Пяшчотная міласэрнасць». Акрамя таго, яго шэсць разоў вылучалі на «Оскар» за ролі ў фільмах «Хросны бацька», «Апакаліпсіс сёння», «Вялікі Санціні», «Апостал», «Грамадзянскі пазоў» і «Суддзя».

Таксама ён быў удастоены прэміі BAFTA і чатырох узнагарод «Залаты глобус».

Чытайце таксама:

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў

Памёр 48‑гадовы акцёр Джэймс Ван Дэр Бік

Памёр вакаліст рок-гурта 3 Doors Down Брэд Арнольд. Яму было 47 гадоў

Каментары да артыкула