Пуцін і Лукашэнка хутка зноў сустрэнуцца ў Маскве
Пытанні «ўзаемнай падтрымкі і супрацоўніцтва ў галіне міжнароднага правасуддзя» будуць разгледжаныя на пасяджэнні Вышэйшай дзяржаўнай рады «Саюзнай дзяржавы» 26 лютага ў Маскве з удзелам прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі. Гэта вынікае з абнародаванага пастаянным камітэтам СД парадку дня пасяджэння.
Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP
Таксама на пасяджэнні плануецца абмеркаваць напрамкі рэалізацыі Дамовы пра стварэнне «Саюзнай дзяржавы», пытанні прыгарадных пасажырскіх чыгуначных зносін паміж памежнымі тэрыторыямі, стварэнне Камітэта па стандартызацыі і якасці «Саюзнай дзяржавы», прысуджэнне прэмій «Саюзнай дзяржавы» ў галіне літаратуры і мастацтва за 2025—2026 гады.
Асобнымі пунктамі парадку дня з’яўляюцца абмеркаванне пытанняў да пасяджэнняў Вышэйшай дзяржаўнай рады на 2026 год і выканання рашэнняў гэтага органа.
Чытайце таксама:
«Цяпер адумаўся Макрон». Лукашэнка сказаў, што перадаваў французам меседж ад Пуціна
«Вырашыце пытанне, каб я змог спакойна прыляцець». Лукашэнка расказаў, чаму не паляцеў у Вашынгтон
«Масква паказвае Лукашэнку, што ніякі Коля не будзе наступным прэзідэнтам Беларусі»
Мошэс: У ЕС змірыліся, што Лукашэнка назаўсёды застанецца ў зоне ўплыву Расіі