Грамадства1515

«Вырашыце пытанне, каб я змог спакойна прыляцець». Лукашэнка расказаў, чаму не паляцеў у Вашынгтон

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на Саміт міру не ляціць, не таму што баіцца ці Пуцін забараніў. Пра гэта ён казаў дзяржсакратару Саюзнай дзяржавы Сяргею Глазьеву падчас яго візіту ў Мінск.

Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Я што ў сувязі з гэтымі санкцыямі павінен быў ляцець праз Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку ў Вашынгтон? Калі вы хочаце мяне там бачыць, вырашыце пытанне, каб я змог спакойна прыляцець і паляцець», — сказаў ён.

Таксама ён адказаў на закіды, што пабаяўся.

«Я нікога не баяўся і баяцца не збіраюся. Гэта поўная дурасць. «Вось Лукашэнку там хтосьці схопіць і дахаты не пусціць. Ну тупасць поўная, я нават не магу ўявіць, што гэта здарыцца з якім іншым прэзідэнтам. Таму нават абмяркоўваць не хочацца.

Далей: не пусціў Пуцін мяне ў ЗША. Я нават не ведаў, што запрошаны на Раду, калі з Пуціным размаўляў. Яны нават не змаглі гэта супаставіць. Пуцін такі чалавек, ён будзе нешта намякаць, але каб не пусціць… наадварот, ён бы сказаў, што перадай Дональду гэта, гэта, гэта. Не каб прадставіць інтарэсы Расійскай Федэрацыі», — сказаў палітык.

Учора Дональд Трамп сказаў, што дзяржавы-ўдзельніцы Рады міру выдзеляць больш за 5 мільярдаў даляраў на Газу.

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі няма мільярда, каб вылучыць на аднаўленне Газы, «якую па-варварску разбамбілі».

«І там пад гэтымі абломкамі, чалавечыя лёсы і, галоўнае, дзяцей, для мяне гэта непрымальна. І што нам там рабіць. Справа ў Радзе міру, а мы абавязкова ў ім будзем удзельнічаць на ўзроўні прэзідэнта. Можа, не ў Вашынгтоне. Дзесьці ў Еўропе ці на Блізкім Усходзе, можа быць, у Ізраілі, бліжэй тут, у Турцыі адбудуцца далейшыя пасяджэнні гэтай Рады. Мы будзем удзельнічаць у ёй», — дадаў ён.

Каментары15

  • Пеця
    16.02.2026
    Ну можа глав.лукашыст Пазьняк дапаможа?
  • Его лепет дешифровка
    16.02.2026
    Расшифровываю: дайте гарантии, что не арестуете.
  • Стингер
    16.02.2026
    Лети,голубок,мы тебя встретим…
    А беларусы только спасибо скажут

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць