БЕЛ Ł РУС

Недалёка ад чыгуначнага вакзала ў Мінску будуюць новую праваслаўную царкву

18.02.2026 / 16:43

Nashaniva.com

Храм у гонар іконы Божай Маці «Скорапаслушніца» будуюць у раёне вуліц Талстога і Магілёўскай. Ад мінскага чыгуначнага вакзала да будучай царквы — каля кіламетра, а ад станцый метро «Вакзальная» і «Інстытут культуры» — прыкладна 600—700 метраў, піша Realt.by.

Паводле публічнай кадастравай карты, зямельны ўчастак для будаўніцтва аформілі ў 2024 годзе. Як пазначана ў пашпарце аб’екта, работы пачаліся ў чэрвені 2025 года, а завяршыць іх плануюць у красавіку 2026-га.

Будоўля вядзецца побач са шматпавярховымі дамамі і прыватнай забудовай. Непадалёк знаходзяцца бізнэс-цэнтр «Тытул» на вуліцы Льва Талстога, чыгуначны вакзал і комплекс «Вароты Мінска».

Праект храма распрацаваны індывідуальна, з улікам патрэб людзей з інваліднасцю. У будынку прадугледжаныя чатыры надземныя ўзроўні і адзін падземны, а таксама ліфт.

Чытайце таксама:

Масленіца замест Казіміра. Як дэградавалі Казюкі ў Гродне, ад якіх засталася толькі назва

Манашак са Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі ў яшчэ адной краіне «амаральнай Еўропы»

У Магілёве адбылося шэсце да месца масавых рэпрэсій 1930‑х — з іконай расійскага цара і імперскім трыкалорам

Каментары да артыкула