Грамадства55

Масленіца замест Казіміра. Як дэградавалі Казюкі ў Гродне, ад якіх засталася толькі назва

Сёлета адроджанаму ў Гродне фестывалю рамеснікаў Казюкі, прымеркаванаму да дня святога Казіміра, спаўняецца 25 год. Аднак гэта важная традыцыя ўсё болей у заняпадзе. Каб сумясціць несумяшчальнае — Масленіцу і Казюкі — абралі дзень, які не падыходзіць ні да аднаго, ні да другога свята, піша Katolik.life.

Масленіца замест Казіміра: як дэградавалі Казюкі ў Гродне, ад якіх засталася толькі назва

Апошні раз фестываль ладзілі як самастойнае мерапрыемства ў 2021 годзе, і тады фармальна ён яшчэ захоўваў статус міжнароднага, дзякуючы удзельнікам з Украіны.

Затым фестываль пачаў прадстаўляць толькі беларускіх майстроў, а сам ён стаў часткай масленічных гулянняў, што з'яўляецца нонсэнсам.

Сёлета сітуацыя ўвогуле абсурдная. Казюкі зноў сумясцілі з Масленіцай і прызначылі на дату, калі для свята святога Казіміра (4 сакавіка) яшчэ рана, а для Масленіцы ўжо позна.

Фестываль «Гродзенскі разгуляй», у межах якога адбудуцца Казюкі, запланавалі на 28 лютага. Але галоўны акцэнт — на Масленіцы. У праграме — масленічны парад, канцэрты, лазанне на слуп і спальванне пудзіла.

І гэта пры тым, што сёлета апошні дзень Масленіцы, якая фармальна звязаная з Вялікім постам у праваслаўных, — 22 лютага. А 28 лютага будзе ўжо першая нядзеля Вялікага посту ў Праваслаўнай царкве.

Прыкметаў святкавання Масленіцы з хрысціянскім сэнсам, а не паганскім, не было і раней, аднак даты масленічнага тыдня ў праваслаўных дагэтуль трымаліся. Цяпер жа, каб ізноў сумясціць несумяшчальнае — Масленіцу і Казюкі — абралі дзень, які не падыходзіць ні да аднаго, ні да другога свята.

Таксама няма ніякіх згадак, з нагоды чаго ўвогуле святкуюцца Казюкі: у гонар каталіцкага святога Казіміра, які 4 сакавіка адыйшоў у вечнасць менавіта ў Гродне, — апекуна народаў Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы, а таксама рамеснікаў. Гэта падкрэсліваюць падчас знакамітага Казюкаса ў Вільні, дзе ладзяць шэсце з фігурай святога Казіміра.

У Гродне такога не было і раней, цяпер жа няма нават узгадак апекуна рамеснікаў. Таму гродзенскія Казюкі разам з абрадам спальвання пудзіла ствараюць уяўленне, што фестываль нібыта звязаны з паганскай Масленіцай. Ад традыцыі засталася толькі назва.

Каментары5

  • горкая праўда
    16.02.2026
    Так сталася, бо Гродна трапіў у склад праваслаўна постсавецкай Беларусі, а не Літвы ці Польшчы, дзе шануюцца свае традыцыі.
  • Ў
    16.02.2026
    Ніколі не святкавалі ў нас маскавітскую маслянмцу. Пакуль не прыперлася на нашы землі Масковія і не прынесла свае "традыцыі".

    [Зрэдагавана]
  • Т
    16.02.2026
    Фота пералала наколькі было пагана і брыдка ад песекнак і плясак какошнікаў, матрошак і іншага шабаша маскавітаў.

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім3

«Працаваў на будоўлі па 10—12 гадзін на дзень». Сябры — пра былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага, які памёр у Берліне6

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»1

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу2

Узброеная група на катары пад сцягам ЗША зладзіла перастрэлку з памежнікамі Кубы. Чацвёра загінулі1

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў32

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць