У Беларусі стварылі новы прамысловы холдынг
У Беларусі з'явіўся станкабудаўнічы холдынг «Беларуская станкабудаўнічая кампанія», паведамілі ў тэлеграм-канале Міністэрства прамысловасці.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
«У Беларусі афіцыйна пачаў працу новы інтэграваны холдынг, які аб’яднае ключавыя прадпрыемствы і навуковы патэнцыял галіны», — адзначылі ў міністэрстве.
Аб’яднанне ўключыць у сябе не толькі прадпрыемствы, але і навуковыя арганізацыі. Усяго ў складзе новага фарміравання будзе тры ўстановы, а яго прадукцыя трапіла ў спіс асабліва значнай, для вытворчасці якой прадугледжаны ільготы.
У склад холдынгу ўвайшлі:
- ААТ «Інстытут БЕЛАРГСТАНКІНПРАМ» (вызначаны ў якасці кіраўнічай кампаніі холдынгу);
- ААТ «Станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава»;
- ААТ «Мінскі завод аўтаматычных ліній імя П. М. Машэрава».
Станкі апынуліся ў пераліку тавараў, якія будуць атрымліваць статус ад «Саюзнай дзяржавы» пры ўмове, што ў іх будзе не менш за 25% складнікаў з Беларусі ці Расіі.
Чытайце таксама:
У Цэнтральную і Усходнюю Еўропу цякуць мільярды: рэкордныя інвестыцыі, нягледзячы на нявызначанасць