Навука і тэхналогіі11

Кітайская кампанія прэзентавала першага поўнапамернага робата-гуманоіда, які адчувае дотык і бегае марафоны

Tiangong 3.0 адкрывае новы этап у развіцці гуманоіднай робататэхнікі: ён спалучае рэагаванне на дотык, высокую дынаміку рухаў і адкрытую экасістэму для распрацоўшчыкаў.

Embodied Tiangong 3.0. Фота: x-humanoid.com

Як піша Interesting Engineering, 10 лютага кітайская кампанія X-Humanoid прадставіла Embodied Tiangong 3.0 — робата новага пакалення агульнага прызначэння.

Адзначаецца, што гэта першы поўнапамерны чалавекападобны робат з інтэрактыўным кіраваннем на аснове дотыку. Ён здольны рэагаваць на фізічны кантакт, што адкрывае магчымасці для больш бяспечнага і інтуітыўнага супрацоўніцтва з чалавекам — напрыклад, на зборачных лініях.

Распрацоўшчыкі падкрэсліваюць, што новая платформа мае адкрытую экасістэму, якая павінна вырашыць праблемы сумяшчальнасці, з якімі сутыкаюцца падобныя сістэмы ў прамысловасці. Tiangong 3.0 абсталяваны мноствам інтэрфейсаў пашырэння, што дазваляе гнутка інтэграваць перыферыйныя прылады для розных сцэнарыяў выкарыстання — ад выканання спецыялізаваных аперацый да задач прамысловай вытворчасці.

Што да праграмнага забеспячэння, Embodied Tiangong 3.0 падтрымлівае асноўныя пратаколы — ROS2, MQTT і TCP/IP, — што дазваляе інтэграваць яго ў існуючую вытворчую інфраструктуру.

Карыстальнікі могуць дапрацоўваць функцыянал без змены базавай архітэктуры, паколькі сістэма пастаўляецца з поўным наборам інструментаў распрацоўкі і нізкакодавай (low-code) платформай. Гэта істотна зніжае выдаткі і бар’еры ўваходу для інжынераў і распрацоўшчыкаў.

Кампанія X-Humanoid таксама адкрыла зыходны код некалькіх ключавых тэхналогій, у тым ліку апаратнай платформы Embodied Tiangong, візуальна-моўнай мадэлі Pelican-VL і набору дадзеных RoboMIND. Гэты крок накіраваны на зніжэнне тэхнічных бар’ераў і паскарэнне інавацый ва ўсёй галіне робататэхнікі.

Тэхнічныя магчымасці

Embodied Tiangong 3.0 абсталяваны інтэграванымі шарнірамі з высокім момантам кручэння, што забяспечвае стабільнасць і здольнасць выконваць складаныя дзеянні. Ён можа пераадольваць перашкоды вышынёй больш за адзін метр. Дзякуючы значнай колькасці ступеняў свабоды сістэма дасягае міліметровай дакладнасці, што асабліва важна пры працы ў абмежаванай прасторы.

Асновай платформы з’яўляецца ўласная сістэма ўвасобленага інтэлекту Huisi Kaiwu. Яна пабудавана як замкнёная архітэктура, што аб’ядноўвае ўспрыманне, прыняцце рашэнняў і выкананне дзеянняў.

Унутраная логіка падзелена на два ўзроўні: «малы мозг» адказвае за дакладнае кіраванне рухамі, а «вялікі мозг» — за лагічнае мысленне і прыняцце складаных рашэнняў. Такі падыход дазваляе сумясціць хуткасць рэакцыі з аналітычнымі здольнасцямі і забяспечвае цалкам аўтаномныя паводзіны.

Акрамя таго, архітэктура Huisi Kaiwu дазваляе арганізаваць асінхронную каардынацыю паміж некалькімі робатамі. На практыцы адзін цэнтральны інтэлектуальны модуль можа адначасова кіраваць некалькімі машынамі або рознымі наборамі навыкаў.

Гісторыя дасягненняў

Як адзначае выданне, новая распрацоўка з’явілася не на пустым месцы. Яе папярэднікі ўжо прайшлі выпрабаванні ў экстрэмальных умовах. У красавіку 2025 года Tiangong Ultra ад X-Humanoid пераадолеў паўмарафонскую дыстанцыю (21 км) за 2 гадзіны 40 хвілін. Такім чынам ён стаў першым гуманоідам, які паспяхова фінішаваў у забегу такога фармату.

Пазней, у жніўні таго ж года, Tiangong Ultra і Tian Yi 2.0 заваявалі 2 залатыя, 6 сярэбраных і 2 бронзавыя медалі на Сусветных гульнях чалавекападобных робатаў. Tiangong Ultra таксама перамог у фінале бегу на 100 метраў у цалкам аўтаномным рэжыме з вынікам 21,50 секунды.

Tian Yi 2.0, які таксама працуе на базе Huisi Kaiwu, прадэманстраваў высокі ўзровень універсальнага інтэлекту і аўтаномнасці, заняўшы першае і другое месцы ў спаборніцтвах па перамяшчэнні грузаў. Гэтыя вынікі падкрэсліваюць значэнне платформы ў забеспячэнні высокай прадукцыйнасці і рэальных магчымасцей робататэхнічных сістэм.

Погляд у будучыню

X-Humanoid пазіцыянуе сябе як нацыянальную інавацыйную платформу і плануе далей развіваць экасістэму ўвасобленага інтэлекту на базе двух ключавых тэхналагічных рашэнняў.

Мэта кампаніі — паскорыць укараненне навуковых распрацовак у практыку, пашырыць выкарыстанне чалавекападобных робатаў і развіваць супрацоўніцтва чалавека і машыны ў паўсядзённым асяроддзі.

Каментары1

  • Вольга
    16.02.2026
    Вы б купілі робата з камуністычнага таталітарнага кітаю, які заўсёды падключаны праз інтэрнэт да кітайскіх спецслужбаў?

Цяпер чытаюць

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы10

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расійскае войска нанесла адзін з самых магутных удараў па ўкраінскай энергетыцы8

«Стамілася ад Польшчы — еду ў Германію». Беларуска жыве ў адной краіне, але кожны дзень ходзіць на пары ў іншую6

Цэлае мора журавін. Як на Палессі збіраюць ураджай2

Гэты малады беларус стаяў ля вытокаў ChatGPT. Вось што ён зрабіў9

Ідэю запаволіць працу Starlink ва Украіне прапанаваў Трампу Маск — Telegraph13

Агуркі па 20 рублёў, баравікі — па 100. Ці варта ехаць на Камароўку ў кастрычніку?2

Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра31

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?8

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы10

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць