БЕЛ Ł РУС

Энергетыкі паказалі, як выглядаюць створаныя імі дамы для буслоў ФОТАФАКТ

18.02.2026 / 21:13

Nashaniva.com

На Гомельшчыне пачалі ставіць спецыяльныя платформы для гнёздаў буслоў на апорах ліній электраперадач. У Добрушскім і Веткаўскім раёнах плануюць размясціць каля сотні такіх штучных гнёздаў, паведамляе Гомельэнерга.

Энергетыкі робяць платформы самастойна і размяшчаюць іх у тых вёсках, дзе звычайна гняздзяцца буслы. Новыя канструкцыі не толькі зручныя для птушак, але і бяспечныя: раней буслы часта абіралі для гнездавання апоры ЛЭП, што магло прывесці да кароткіх замыканняў і адключэння электрычнасці. Цяпер жа будуць і птушкі ў бяспецы, і энергасістэмы надзейна абароненыя.

Мінэнерга адзначае, што такія платформы асабліва патрэбныя ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Гнёзды размяшчаюць на бяспечнай адлегласці ад токавых дэталяў, каб птушкі адчувалі сябе камфортна, а пастаўкі электраэнергіі заставаліся бесперапыннымі. Устаноўку праводзяць разам з рэканструкцыяй і будаўніцтвам новых ліній электраперадач.

Чытайце таксама:

Колькі белых буслоў жыве ў Беларусі?

«Найлепшае ў жыцці — бачыць, як узлятаюць ці ўцякаюць тыя, каму мы дапамаглі». Беларуска расказала, як ратуе дзікіх жывёл

«Шкада будзе, калі загіне». Пад Магілёвам ужо некалькі тыдняў спрабуюць уратаваць бусла, які застаўся зімаваць

«Не такі ўжо ён белы і пухнаты». Кіраўнік цэнтра па ратаванні буслоў расказаў пра іх шмат цікавага

Каментары да артыкула