БЕЛ Ł РУС

Кампанія бізнэсмена Аляксандра Цэнтара зайшла ў Расію

18.02.2026 / 22:21

Nashaniva.com

Як звярнуў увагу партал «Белорусы и рынок», адна з кампаній вядомага бізнэсмена Аляксандра Цэнтара, які ўваходзіць у Беларусі ў топ-5, інвеставала на расійскім рынку. Раней у актыўнасці ва ўсходніх суседзяў Цэнтар заўважаны не быў, аддаючы прыярытэты рынкам ЕС і Блізкага Усходу.

Фота: A-100

Гаворка ідзе пра сетку зарадак для электрамабіляў forEVo (аператар «ЧоперПлюс»). Гэта — адзін з лідараў у гэтым сегменце ў Беларусі.

У 2024 годзе кампанія пачала асвойваць рынак ААЭ, а ў верасні мінулага года адкрыла першую станцыю ў Расіі — у падмаскоўнай Балашысе.

Пакуль, аднак, далейшага прасоўвання гэтага брэнду ў суседзяў няма. У адрозненне ад Беларусі, дзе за няпоўныя два месяцы з'явілася больш за 15 новых зарадных станцый ад forEVo.

Чытайце таксама:

Бізнэсмен Зайцаў больш не хоча асацыявацца з фестывалем «Сонцастаянне»

Бізнэсмен аднаўляе сядзібу Радзівілаў і адкрыў побач лазневы комплекс

Пайшла ў банкруцтва «ЛадаГарант» Аляксея Ваганава

Беларус наладзіў у Польшчы вытворчасць хатніх бункераў для абароны ад ракет і дронаў

Апублікаваны новы топ-100 самых паспяховых бізнэсменаў Беларусі

Каментары да артыкула