Нерухомасць11

Бізнэсмен аднаўляе сядзібу Радзівілаў і адкрыў побач лазневы комплекс

За 15 км ад Мінска прапануюць папарыцца, як у 16 стагоддзі.

Скрыншот відэа СТБ

Нейкі час гэты маёнтак за 15 км ад Мінска належаў Радзівілам, пасля перайшоў да дынастыі шляхцічаў Ельскіх. Пры іх у Ігнацічах жыццё віравала: развівалася сельская гаспадарка і жывёлагадоўля, і нават была закладзена буйная прыдворная кветкавая гаспадарка.

Да нашых дзён тут захаваліся рэдкія для Беларусі віды дрэў. Напрыклад, лістоўніца, якой без малога 200 гадоў, расказвае СТБ.

Але ў пачатку XX стагоддзя маёнтак стаў безгаспадарным і паступова разбураўся. Бізнэсовец Алег Скробаў успамінае, як больш за 10 гадоў таму прыехаў сюды ў пошуку памяшкання пад аўтасэрвіс. Але, убачыўшы сапраўды гістарычную жамчужыну, вырашыў аднавіць сядзібу.

«Яна была ў закінутым стане. Было ў падвале вады па калена. Відаць было, што будынак проста запушчаны. Стала рэальна яго шкада. Хацелася менавіта аднаўленнем заняцца, выратаваць яго».

Абшарпаныя сцены, выбітыя вокны і дзверы, дах, які працякаў, забітыя смеццем коміны… Толькі два гады сышло на тое, каб асушыць затоплены склеп і правесці аварыйныя працы.

Як прызнаецца Алег, за гэтыя гады на аднаўленне сышло сотні тысяч рублёў. У асноўным усё робіць уласнымі сіламі. Разам з рабочымі адрамантавалі падлогі, замянілі вокны, уручную ачысцілі драўляныя рамы і дзверы. Пастараліся ўзнавіць карціну таго, як усё было ўладкавана ўнутры сядзібы шмат гадоў таму.

«Калі прыбіралі смецце з падлогі, выявілі стары падмурак. Было зразумела, што гэта быў камін. Мы знайшлі старога печніка, які нам аднавіў прыкладна, як ён быў», — расказвае Скробаў.

Каб хоць неяк адбіць велізарныя ўкладанні, уладальнік сядзібы аднавіў лазню, якая размяшчалася на тэрыторыі Ігнацічаў, зрабіўшы з яе прасторны лазневы комплекс і гасцявы дом.

Фота: ignatichi.com

Тут можна спыніцца і паспытаць стравы па старадаўніх рэцэптах. У комплексе прапануюць пазнаёміцца з метадамі парання 16 стагоддзя.

Каментары1

  • which
    16.02.2026
    Удаўся і не адабралі? Цікава, цікава...

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі4

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?2

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль5

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі4

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць