Беларус наладзіў у Польшчы вытворчасць хатніх бункераў для абароны ад ракет і дронаў
Беларускі бізнэсмен Аляксандр Фурсевіч, які ў 2017 годзе заснаваў у Варшаве кампанію BPR-Plastech, асвойвае новую нішу на еўрапейскім рынку — вытворчасць прыватных падземных сховішчаў. Калі раней асноўнай прадукцыяй былі склепы для гародніны, то цяпер час дыктуе новыя прыярытэты: кампанія прапануе паўнавартасныя бункеры для абароны людзей.

Неспакойны час актуалізаваў асартымент варшаўскай кампаніі BPR-Plastech. Акрамя фірмовых садовых склепаў для захоўвання прадуктаў, бізнэсмен прапануе цяпер і падземныя бункеры, у якіх разам з неабходным запасам ежы можа на пэўны час і досыць камфортна схавацца гаспадар разам з сям'ёй, піша канал Вадзіма Сяховіча.

У прэзентацыі на сайце BPR-Plastech сказана, што такое ўкрыццё «прызначана для абароны ад найбольш імаверных пагроз — падаючых абломкаў дронаў або ракет, фрагментаў разбураных будынкаў або выпадковых стрэлаў».

Цэны на бункеры беларуса знаходзяцца ў межах 13,7—18,5 тыс. еўра. За 4 690 еўра прапануецца двух-трохмесная падземная капсула выжывання, але за такі кошт — без месца для запасаў ежы.
Па выніках 2024 года продажы BPR-Plastech, якой Аляксандр Фурсевіч валодае на парытэтных пачатках з Наталляй Фурсевіч, выраслі больш чым на 30% і дасягнулі аб'ёму 3,3 млн злотых.
Невядома, якая частка гэтай сумы прыпадае менавіта на бункеры, а якая — на традыцыйныя садовыя склепы.
Склепы рэалізуюцца пад брэндам Natural Fridge (іх кошт — ад 2 тыс. да 14 тыс. еўра) і, як пазначаецца на сайце, знайшлі ўжо звыш 800 пакупнікоў у Польшчы, Германіі, Швейцарыі і Аўстрыі.
-
Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку
-
Лукашэнка сёння асабіста правярае боегатоўнасць Узброеных сіл
-
Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя
Каментары
Одним словом, вещь отличная, но зачем платить больше за то, чем не будешь пользоваться. Проще и дешевле взять учебник инженерных войск, там есть схема и размеры и материалы постройки блиндажа. Экскаватор, доступный материалы, бригада осмысленных людей, можно ещё попросить консультацию человека, кто жил в таких объектах под обстрелами, и пару недель времени и будет БУ не хуже, чем на картинке за меньшие деньги, тем более, что разрушаются они одинаково.