БЕЛ Ł РУС

ЗША «вельмі блізкія» да вайны супраць Ірана — Axios

19.02.2026 / 00:14

Nashaniva.com

Злучаныя Штаты нібыта вельмі блізкія да рашэння пра маштабную ваенную аперацыю супраць Ірана, і яна можа пачацца ўжо ў набліжэйшы час. Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведамляе партал Axios, піша «Еўрапейская праўда».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon / AP

Паводле слоў крыніц выдання, у адміністрацыі Дональда Трампа блізкія да рашэння пра маштабную ўзброеную аперацыю супраць Ірана, якая будзе бліжэйшай да поўнамаштабнай вайны, чым маланкавая і «кропкавая» аперацыя ў Венесуэле.

Верагодна, гэта будзе сумесная з Ізраілем кампанія, значна больш маштабная за « 12‑дзённую вайну» ў чэрвені 2025 года, калі ЗША ўдарылі па падземных ядзерных аб’ектах Ірана.

Трамп быў блізкі да рашэння аб ударах па Іране яшчэ ў пачатку студзеня, назіраючы за крывавай расправай з пратэстоўцамі. Аднак пасля гэтага адміністрацыя пераключылася на «падвойную тактыку» — спробы перамоў з Тэгеранам па яго ядзернай праграме паралельна з нарошчваннем вайсковай прысутнасці ў рэгіёне. Цяпер не падобна, што перагаворы прывядуць да жаданага для ЗША выніку.

Непадалёк ад Ірана ўжо знаходзяцца два авіяносцы, з дзясятак вайсковых суднаў, сотні знішчальнікаў і шматлікія сістэмы СПА. Толькі за апошнія 24 гадзіны на Блізкі Усход адправіліся яшчэ каля 50 знішчальнікаў.

Некаторыя крыніцы ў ЗША кажуць, што для падрыхтоўкі аперацыі трэба яшчэ нямала часу. Аднак адзін з дарадцаў сцвярджае, што ў Трампа ўжо «канчаецца цярпенне», нягледзячы на перасцярогі некаторых членаў каманды, і дае «90% імавернасці» таго, што аперацыя пачнецца ў найбліжэйшыя тыдні.

К аўторак адбыўся чарговы раўнд перамоў ЗША і Ірана ў Жэневе. Кіраўнік МЗС Ірана пасля гэтага заявіў пра «пачатак шляху да пагаднення» паміж краінамі.

Чытайце таксама:

Улады Ірана распачалі не менш за 23 тысячы крымінальных спраў на пратэстоўцаў

Трамп: Змена рэжыму ў Іране — найлепшае, што можа адбыцца

Вялікабрытанія ў чаканні абвастрэння ў Іране перакінула самалёты на Кіпр

Трамп падпісаў указ аб павышэнні тарыфаў для краін, якія гандлююць з Іранам

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Каментары да артыкула