Вялікабрытанія ў чаканні абвастрэння ў Іране перакінула самалёты на Кіпр
Вялікабрытанія перакідае самалёты-бамбардзіроўшчыкі на авіябазу Акраціры на Кіпры з мэтай павышэння бяспекі на фоне магчымай атакі ЗША на Іран. Паводле інфармацыі The Times, шэсць сучасных самалётаў F‑35B далучацца да ўжо размешчаных на востраве самалётаў Typhoon.

У адрозненне ад Typhoon, якія выконваюць удары і патрулююць у Іраку і Сірыі, F‑35B перакідваюць як страхоўку на выпадак рэзкага росту напружанасці.
6 лютага амбасада ЗША ў Тэгеране заклікала сваіх грамадзян тэрмінова пакінуць краіну і мець план эвакуацыі праз наземныя межы, калі спыніцца авіясувязь. Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пагражаў «вельмі моцным ударам» па Іране і паведаміў пра накіраванне вялікай флатыліі з авіяносцам да іранскіх берагоў.
ЗША таксама перакідаюць дадатковыя сістэмы СПА, уключаючы THAAD, для абароны войскаў і саюзнікаў ад магчымых удараў з Ірана. У сваю чаргу Тэгеран папярэдзіў, што новая атака ЗША прывядзе да рэгіянальнай вайны, і абяцае ўдары па амерыканскіх базах у Персідскім заліве.
На гэтым фоне 6 лютага ў Амане пачаліся перамовы прадстаўнікоў ЗША і Ірана па ядзернай праграме. 7 лютага Трамп заявіў, што Іран «вельмі хоча дамовіцца», але ЗША патрабуюць поўнага спынення іранскай распрацоўкі ядзернай зброі. Пасля перамоў Вашынгтон увёў новыя санкцыі супраць іранскага экспарту нафты.
Кіраўнік МЗС Ірана расказаў, якім будзе адказ на атаку ЗША
Трамп падпісаў указ аб павышэнні тарыфаў для краін, якія гандлююць з Іранам
Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?
ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Іран
Трамп заявіў, што ўжо спыніў некалькі ядзерных войнаў. У тым ліку паміж Расіяй і Украінай
Каментары