БЕЛ Ł РУС

Больш за 20 краін возьмуць удзел у першым пасяджэнні Рады міру

19.02.2026 / 08:01

Nashaniva.com

Першае пасяджэнне павінна адбыцца сёння ў Вашнгтоне.

Белы дом. Фота: Walter Bibikov / Getty Images

Прэс-сакратар Белага дома Каралін Левіт заявіла, што ў першым пасяджэнні Рады міру для Газы возьмуць удзел прадстаўнікі больш за 20 краін свету.

«Ведаю, што гаворка ідзе пра больш як 20 краін, а гэта паказвае на вялікую цікавасць да пасяджэння. Не буду зачытваць вам спіс з 20 краін з трыбуны, але мы яго дамо пазней, — заявіла яна падчас брыфінгу.

Левіт распавяла, што падчас гэтага пасяджэння Дональд Трамп абвесціць пра абавязацельства краін-удзельніц даць больш за 5 мільярдаў даляраў на рэканструкцыю і гуманітарныя намаганні ў Газе, а таксама накіраваць тысячы вайскоўцаў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў для разгортвання ў анклаве міжнародных стабілізацыйных сіл і паліцыі.

Дамову аб стварэнні Рады міру пад кіраўніцтвам прэзідэнта ЗША 22 студзеня падпісалі ў швейцарскім Давосе. Рада міру, паводле задумы Трампа, павінна засяродзіцца на ўмацаванні міру ў Газе і яго аднаўленні, а затым узяць на сябе больш шырокую ролю ва ўрэгуляванні глабальных канфліктаў. На цырымоніі падпісання прысутнічалі прадстаўнікі менш як 20 краін.

З дзяржаў-членаў Еўрапейскага Саюза ў заснаванні Рады міру ўзялі ўдзел Венгрыя і Балгарыя. Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заявіў, што асабіста паедзе да Трампа на пасяджэнне.

Ад Беларусі ў Вашнгтон павінен прыбыць міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў. Лукашэнка адмовіўся ляцець у сталіцу ЗША, заявіўшы, што, магчыма, паўдзельнічае ў наступных пасяджэннях, калі яны пройдуць у Еўропе ці Турцыі.

Чытайце таксама:

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у Радзе міру, але пазней

«Вырашыце пытанне, каб я змог спакойна прыляцець». Лукашэнка расказаў, чаму не паляцеў у Вашынгтон

«Цяпер адумаўся Макрон». Лукашэнка сказаў, што перадаваў французам меседж ад Пуціна

Эйсмант: Лукашэнка не зможа паляцець на Саміт міру ў ЗША, бо паветраная прастора Еўропы для яго закрытая

Каментары да артыкула